Намесніка старшыні раённай філіі БНФ Ігара Сімбірова пакаралі дзесяцьцю суткамі пазбаўленьня волі за дробнае хуліганства

2006 2006-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё свабода, Ігара Сімбірова, актывіста Асіповіцкага раённага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча, намесніка старшыні раённай філіі БНФ, затрымалі ў цягніку, калі ён вяртаўся дадому. Паколькі Iгар Сiмбiроў ня мог знайсьці працу ў Асіповічах, то шукаў яе ў іншых гарадах. Да 11 сакавiка працаваў то ў Маскве, то ў Менску, але ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча, распаўсюджваў ягоныя агітацыйныя матэрыялы. За тыдзень да прэзыдэнцкіх выбараў вырашыў вярнуцца дахаты, а трапіў у міліцыю.

Паводле міліцыянтаў, ён пачаў бойку ў цягніку і адпаведна атрымаў дзесяць сутак пазбаўленьня волі. Ігар Сімбіроў сваю віну не прызнаў. Ён сьцьвярджае, што на Асіповіцкім чыгуначным вакзале апоўначы 11 сакавіка міліцыянты шукалі ў яго асабістых рэчах грошы на кампанію Аляксандра Мілінкевіча, а знайшлі толькі некалькі дыскаў з ягонымі прамовамі і налепкі зь ягоным партрэтам.

Iгар Сiмбiроў пасьпеў патэлефанаваць сябрам, паведамiць, што яго запалохваюць, зьбiваюць, не даюць вады, i на гэтым сувязь зь iм спынiлася. Зь міліцэйскага аддзяленьня яго адразу павезьлі ў суд, дзе і вынесьлі прысуд, які ён назваў незаконным.

Тым часам міліцыянты зацікавіліся дзейнасьцю кіраўніка Горацкага раённага штаба Аляксандра Мілінкевіча Эдуарда Брокарава. 12 сакавіка ў ягонай кватэры арганізавалі ператрус ды канфіскавалі ўсе ўлёткі і буклеты адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў, якія надрукаваны за сродкі Цэнтравыбаркаму. Яго завезьлі ў міліцыю і правялі зь ім так званую "прафілактычную" размову.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international