У Пінску афіцыйныя СМІ ўключыліся ў агітацыйную кампанію

2010 2010-11-24T12:05:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autaprabeg-lukashenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дагэтуль пінскія дзяржаўныя СМІ амаль не ўзгадвалі пра ход прэзідэнцкай кампаніі, публікуючы толькі афіцыйныя дакуманты аб выбарах. Аднак з аўторка сітуацыя змянілася. Дзяржаўныя журналісты выкарысталі аўтапрабег “Мы за Бацьку!” для агітацыі за дзеючага кіраўніка дзяржавы. Гэтаму аўтапрабегу прысвяцілі вялікія матар’ялы газета “Пінскі веснік” і тэлерадыёкампанія “Пінск”. З інфармацыі гэтых СМІ высветлілася цікавая акалічнась – арганізатарам акцыі аказаўся дэпутат Дзярждумы РФ Сяргей Харланцьеў, які нарадзіўся ў Шклове. Акрамя грамадзян Расіі, у аўтапрабегу прымаюць удзел грамадзяне Украіны. Расійскі дэпутат не хавае мэты сваёй акцыі і заяўляе, што ягоная задача – падтрымаць Аляксандра Лукашэнку ад імя простых грамадзян, якія жывуць ў Расіі і ва Украіне.

Пра іншых кандыдатаў афіцыйныя медыі пакуль маўчаць. Хаця варта адзначыць і тое, што ў Пінску альтэрнатыўныя кандыдаты пакуль і не даюць інфармацыйных нагодаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international