Арыштаваным актывістам незарэгістраванай арганізацыі "Партнёрства" сьледчыя не дазволілі спатканьне са сваякамі

2006 2006-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты незарэгістраванай арганізацыі "Партнёрства", затрыманыя 21 лютага, Цімафей Дранчук, Мікола Астрэйка, Эніра Браніцкая і Аляксандр Шалайка знаходзяцца ў камерах сьледчага ізалятара КДБ асобна, каб яны ня мелі магчымасьці кантактаваць паміж сабой. Паколькі адвакаты арыштаваных далі падпіску аб неразгалошваньні дадзеных сьледзтва, сваякі ня ведаюць наколькі сур’ёзная сітуацыя ў крымінальнай справе. Яны абураюцца, што спачатку шэф КДБ, а потым кіраўнік дзяржавы па тэлебачаньню выказваліся пра актывістаў арганізацыі, якая займаецца выключна назіраньнем за выбарамі, як пра небясьпечных злачынцаў. Тым часам, адвакаты ня маюць права даць якія-небудзь тлумачэньні ў справе. Сьледчыя КДБ паведамілі сваякам актывістаў, што спатканьня з палітвязьнямі можна яшчэ чакаць ня менш за месяц.

Паводле інструкцыі сьледчага ізалятара КДБ, арыштаваным забаронена перадаваць кнігі і прэсу. Цімафей, Эніра, Аляксандр і Мікола маюць адзіную сувязь са свабодай - ліставаньне. Рэдкія сустрэчы з адвакатамі маюць аднабаковы характар. Цімафея Дранчука і Міколу Астрэйку дома чакаюць цяжарныя жонкі.

Сваякі арыштаваных актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” ўпэўнены, што час знаходжаньня пад вартай залежыць ад таго, якая палітычная абстаноўка будзе ў краіне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international