viasna on patreon

Баранавічы: Пастаянна дзеючы пікет у падтрымку Андрэя Саннікава

2010 2010-11-24T11:55:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agitpikietsannikavabaranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавічы: Інфармацыйна-агітацыйны пікет у падтрымку А.Саннікава

Баранавічы: Інфармацыйна-агітацыйны пікет у падтрымку А.Саннікава

23 лістапада ў Баранавічах каманда Андрэя Саннікава арганізавала пастаянна дзеючы інфармацыйна-агітацыйны пікет у цэнтры горада - ля цэнтральнага кінатэатра “Кастрычнік”. Учора грамадскія актывісты пераважна раздавалі газету “Народная воля”, якой даў інтэрв’ю Андрэй Саннікаў. Іншых інфармацыйных матэрыялаў пакуль няма.

Міліцыя сачыла за дзеяннямі пікетоўшчыкаў, але не перашкаджала. Кіраўнік мясцовага штабу Андрэя Саннікава Віктар Мязяк патлумачыў, што калі не будзе супрацьдзеяння гарадскіх ўладаў, то гэты інфармацыйна-агітацыйна пікет будзе працаваць кожны будні дзень. А ў выходныя актывісты плануюць раздаваць улёткі ля аўтобуснага і чыгуначнага вакзалаў, а таксама на цэнтральным кірмашы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства