Светлагорск: Ёсць пытанні да ўлады? Узгадні з начальствам

2010 2010-11-24T11:45:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні выбараў прэзідэнцкая “вертыкаль” праводзіць прапагандысцкія мерапрыемствы з насельніцтвам. У Светлагорску плануецца сустрэча старшыні Гомельскага аблвыканкама А. Якабсона з моладдзю. Моладзь на сустрэчу рыхтуюць загадзя, “пытанні з залы” – таксама.

Увечары 24 лістапада ў Светлагорску адбудзецца сустрэча старшыні Гомельскага аблвыканкама з моладдзю. Дзеючы прэзідэнт і яго “вертыкаль” усяляк клапоцяцца пра моладзь – такі лейтматыў падобных сустрэч. Аднак ні ў мясцовай прэсе, ні на афіцыйных сайтах, ні на інфармацыйных тумбах у горадзе знайсці аб’яву аб мерапрыемстве не атрымалася. Як моладзь даведаецца пра сустрэчу, каб прыйсці на яе?

– Удзельнікаў на гэтую сустрэчу падбіраюць загадзя, – распавёў супрацоўнік упраўлення аднаго з заводаў, які папрасіў не называць яго імя. – Займаюцца гэтым аддзелы па ідэалогіі і кіраўнікі БРСМ.

Кажуць, што падчас сустрэчы можна падыйсці да мікрафона ў зале і задаць А. Якабсону надзённыя пытанні, якія хвалююць моладзь.

– Пытанні, якія будуць задаваць на сустрэчы, таксама рыхтуюць зараней, – патлумачыў наш суразмоўца. – Іх трэба ўзгадніць з намеснікам дырэктара па ідэалогіі, альбо з кіраўніцтвам БРСМ.

Падобныя мерапрыемствы праводзіліся і перад мінулымі выбарамі. Аднак на гэты раз сустрэча пройдзе не ў гарадскім цэнтры культуры, а ў сярэдняй школе № 12. Школа стаіць на ускраіне горада, і наўрад ці хто з моладзі пойдзе на мерапрыемства – акрамя тых, каго абавяжуць там прысутнічаць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international