Краязнаўца можа страціць працу за адкрыццё помніка

2010 2010-11-23T18:39:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міхась Бернат, якога пазбавілі дырэктарства ва ўласна створаным музеі, цяпер могуць звольніць з працы зусім.

Чыноўнікам не спадабалася, што сп. Бернат разам з сябрамі аднавіў шыльду ў гонар Палонкаўскай бітвы пад Баранавічамі. Прычым самі чыноўнікі неаднаразова на просьбы грамадскасці вырабіць такую шыльду адказвалі адмовай.

Краязнаўцу ў панядзелак патэлефанаваў загадчык аддзела культуры Баранавіцкага райвыканкама Сяргей Седач. Ён запатрабаваў тлумачальную запіску з нагоды адкрыцця шыльды. Сп. Бернат адмовіўся. Да серады ён знаходзіцца на выхадных, і толькі заўтра адбудзецца размова ў райвыканкаме. «А можа ўжо і не захочуць гаварыць са мной», — намякае Міхась Бернат на тое, што з працы могуць і звольніць.

Не выключае ён і магчымасці, што шыльда з помніка можа знікнуць.

«Разбурыць ім лягчэй… Але думаю, што ў іх не хопіць духу на гэта».

Помнік у гонар перамогі войскаў Рэчы Паспалітай над маскоўскімі войскамі ў 1660 годзе быў пастаўлены яшчэ ў 1994. Але і тады не абышлося без скандалу. Сп. Бернат распавядае, што былога ўпраўляючага справамі Баранавіцкага райвыканкама Аграноўскага хвалявала, што за такі помнік Расія не дасць Беларусі газу і нафты. «У яго ўяўленні гэта выглядала так, што нехта хоча пасварыць два народы».

Міхась Бернат працуе метадыстам у Русінаўскім музеі рамёстваў, які сам і стварыў. Адкрыў шэраг памятных знакаў і шыльдаў у раёне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international