Маладафронтаўца трымалі ў пастарунку ўсю ноч

2010 2010-11-23T14:20:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паўлу Сяргею з Маладзечна міліцыянты пагражалі праблемамі на вучобе, дырэктар каледжу, дзе вучыцца хлопец, асаблівых праблемаў у дзейнасьці юнака ня бачыць.

Паўла Сяргея, маладафронтаўца з Маладзечна, затрымалі мінулай ноччу ў горадзе за распаўсюд маладафронтаўскай агітацыі. Па затрыманьні міліцыянты нічога юнаку не пры прыпісвалі, не паведамілі нават, за што трымаюць, не далі патэлефанаваць. Супрацоўнікі МУС пагражалі маладафронтаўцу праблемамі на вучобе.

Ноч і непрацоўны час не збянтэжылі міліцыянтаў, яны адразу выклікалі інспэктара па справам непаўнагадовых і Павал мусіў чакаць, покуль інспэктар прачнецца й прыйдзе ў міліцэйскі пастарунак для гутаркі з маладафронтаўцам.

На юнака склалі пратакол апытваньня. Адпусьцілі з пастарунку 17-ігадовага хлопца разам з маці толькі 5-ай раніцы.

Сёньня юнака выклікалі з маці на гутарку да дырэктара МГПТК, дзе навучаецца маладафронтавец. "Мне ўсё адно, з якой арганізацыі, — паведаміў хлопцу дырэктар каледжу. — Ты непаўнагадовы й цябе затрымалі пасьля 11 гадзін — каб такога больш не было."

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international