Бярозаўскі раён: Прозвішчы кандыдатаў у прэзідэнты ў дзяржаўных СМІ замоўчваюцца

2010 2010-11-23T16:24:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбаршчыкі Бярозаўскага раёна змаглі пазнаёміцца з артыкулам Алеся Кныша “Фальшывыя думкі”, надрукаваным у нумары за 20 лістапада газеты “Маяк”.

Адметна, што ў рускамоўнай газеце ўпершыю негатыўны  ў бок апазіцыі артыкул  з’явіўся на беларускай мове.

Больш адметнасцяў у артыкула няма. Ён напісаны ў звыклым для дзяржаўных газет перадвыбарчым стылі - абліццё брудам апанентаў Аляксандра Лукашэнкі.

Выбары аўтар называе “спектаклем”, праз які “прадстаўнікі палітычных партый   адпрацоўваюць атрыманыя траншы і гранты” і г.д.

А дэмакратычныя кадыдаты падаюцца ў негатыўным свеце агулам. З шасці названых у артыкуле прозвішчаў толькі два прозвішчы кадыдатаў у прэзідэнты - А.Саннікава і В. Рымашэўскага.  Аўтар не называе прозвішчаў нават кажучы пра рэгістрацыю кандыдатаў – за выключэннем тых кандыдатаў, што сыйшлі з выбарчай дыстанцыі.

А вось афіцыйны сайт Бярозаўскага райвыканкама наогул прапусціў такую падзею, як рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international