Прэзідэнцкая кампанія-2010: дзяржаўныя СМІ па-ранейшаму ставяцца да выбараў маргінальна

2010 2010-11-23T14:31:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baj-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская асацыяцыя журналістаў

Беларуская асацыяцыя журналістаў

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прэзентавала бюлетэнь № 2 маніторынгу “Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2010 ў беларускіх СМІ” (1 – 20 лістапада 2010 г.)

Нагадаем, што даследванні вядуцца на падставе аналізу праграм і матэрыялаў наступных медыа-рэсурсаў:

- тэлебачанне і радые:

Першы нацыянальны канал, ( праграма “Панарама”), ОНТ (навінная праграма “Наши новости”), Першы нацыянальны канал (тыднёвая аналітычная праграма “В центре внимания”), Нацыянальнае радыё, 1 праграма "Радыёфакт”, "Первый городской" ТБ, Экспрэс 101,3 FM, “Новости региона” (Магілёў), Абласное радыё (Магілёў); 

 - Інтэрнет-рэсурсы:

www.naviny.by, www.belta.by;  

- друкаваныя СМІ:

"Беларусь сегодня" (“Советская Белоруссия"), "Народная воля”, “Рэспубліка”, “Белорусы и рынок”, “Наша ніва”, “Комсомольская правда в Белоруссии», "Гомельская праўда”, “Могилёвская правда”.

 

Дзяржаўныя СМІ: «Шоу, которым живет вся страна» – это не выборы…

Як адзначаюць аўтары маніторынгу, вядучыя беларускія дзяржаўныя тэлеканалы сталі больш удзяляць увагі тэму выбараў.

Навінавая праграма “Панарама” (Першы нацыянальны канал Беларускага тэлебачання) стаў удзяляць тэме выбараў 3% (раней гэты паказчык складаў 0,86% часу). 

Праграма “Наши новости” АНТ таксама павялічыла ўвагу да тэмы выбараў (6,8% супраць 3,3% часу суадносна з іншымі рубрыкамі).

Параўнальна з папярэднім этапам маніторынгу праграма “Наши новости” АНТ таксама павялічыла ўвагу да тэмы выбараў (6,8% супраць 3,3% часу суадносна з іншымі рубрыкамі).

Разам з тым, тая ж “Панарама” акцэнтавала ўвагу на дзейнасці кіраўніка краіны амаль 85% часу параўнальна з усімі іншымі суб’ектамі маніторынгу супраць 75% у папярэдні перыяд.

Як адзначаюць аўтары дадзенага маніторынгу БАЖ,  “галоўнай тэмай праграмы была падрыхтоўка да правядзення Еўрабачання”. Напрыклад, 19.11.10 праграма распачала свой выпуск наступнымі словамі: “Шоу, которым живёт вся страна. Президент сегодня поднялся на сцену детского Евровидения”. І сапраўды, час, адведзены розным сюжэтам на гэтую тэму, складае за гэты перыяд маніторынгу 1 гадзіну 12 хвілін, альбо амаль у 3 разы болей за час, адведзены выбарчай тэматыцы.

“Наши новости” АНТ удзялялі прэзідэнту краіны як кандыдату ў прэзідэнты амаль 54 хвіліны, а астатнія (за выняткам В.Рымашэўскага) прэтэндэнты на пасаду кіраўніка краіны ўсе разам мелі толькі крыху болей за 2 хвіліны.

Прыблізна такая ж сітуацыя назіраецца на дзяржаўных радыечастотах.

Праграма “Радыёфакт” Першага нацыянальнага канала дзяржаўнага радыё галоўнымі дзеючымі асобамі зрабіла ЦВК і прэзідэнта А. Лукашэнку. Пры гэтым іншыя кандыдаты на пасаду прэзідэнты падаюцца як нейкі неперсаніфікаваны суб’ект. І гэта тычыцца не толькі “Радыефакта”.

“Навіны Рэгіён” тэлерадыёкампаніі “Магілёў” галоўнымі актарамі, што маюць непасрэднае дачыненне да выбарчага працэсу, былі А. Лукашэнка (41%), абласная камісія (29%) і неперсаніфікаваны кандыдат (10%). А тэме выбараў праграма адвяла 2,1% часу, крыху болей, чым у папярэдні перыяд (1,6%).

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА таксама часта ўжывала неперсаніфікаванага кандыдата ў асвятленні хода гэтых выбараў.

“Советская Белоруссия” (“СБ”) ва ўпор не бачыла і не бачыць іншых кандыдатаў у прэзідэнты, засярожваючыся толькі на адным кандыдаце (каля 61% плошчы параўнальна з усімі іншымі суб’ектамі). Пры гэтым павялічыла ўвагу да дзейнасці ЦВК (22,1% супраць11,3% у папярэдні перыяд). Есць невялікая цікавасць з боку “СБ” да апазіцыі, але яна носіць выключна негатыўны характар. 

 

Недзяржаўныя СМІ: падыходы да асвятлення прэзідэнцкай кампаніі не мяняюцца

“Комсомольская правда в Белоруссии”  як раней удзяляла больш увагі Аляксандру Лукашэнку ў звязку з выбарамі, так і ўдзяляе.

Інтэрнет-газета naviny.by, як і раней, падавала шырокую карціну выбарчага працэсу, так і цяпер займаецца гэтым – асвятляецца дзейнасць аж 43 суб’ектаў выбарчай кампаніі.

Газета “Наша ніва” крыху менш стала прадастаўляць месца апазіцыйным кандыдатам. Відавочны лідар – У.Някляеў (25% плошчы параўнальна з астатнімі суб’ектамі). Для параўнання: А.Лукашэнку ў гэтым выданні аддаецца крыху болей за 14% газетнай плошчы.

Газета “Народная Воля”, як і ў папярэдні перыяд, асноўную ўвагу надала ўладзе (амаль 35%), да якой паставілася галоўным чынам крытычна.

Газета “Беларусы и рынок» так жы збалансавана асвятляе ход гэтай прэзідэнцкай кампаніі, крышку павялічыўшы да яе ўвагу.

 

Калі чорнае можна зрабіць белым. І наадварот 

Аўтары дадзенага маніторынгу адзначаюць медыяэфекты, якія актыўна практыкуюць дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, каб перакручваць, скажаць інфармацыю, з дапамогаю няпоўнага, аднабаковага ці тэндэнцыйнага асвятлення фактаў ўплываць на меркаванні чытачоў.

Прэпараванне інфармацыі на карысць дзеючай улады.

Напрыклад, БелТА заўважыў з нейкай помпай, што “Евросоюз отмечает более свободный характер нынешней кампании по выборам Президента Беларусі”. Гэта, маўляў, зазначыў “глава ведомства федерального канцлера ФРГ, федеральный министр по особым поручениям Рональд Пофалла”.

Разам з тым, нічога не гаворыцца пра іншыя выказванні гэтага ўплывовага нямецкага палітыка, які дастаткова выразна заявіў, што “нармальных прынцыпаў для свабодных выбараў у Беларусі няма."

Няпростая агітацыя на карысць незарэгістраванага кандыдата.

9 лістапада гэтага года, калі яшчэ перадвыбарчая агітацыя была забароненая, у Гомельскай праўдзе з’явіўся тэкст, у якім гаворыцца наступнае: “Мне не безразлично, какое будущее ожидает родных, близких и весь наш народ. Поэтому я за нашего Президента А. Г. Лукашенко стою горой. Пусть ангел и Бог берегут его и хранят за то, что от перестройки он наш народ уберег. Чтоб звезда ему сияла до 100 лет, чтоб люди добрые за ним шли и родную Беларусь берегли”.

Факусаванне ўвагі на адным кандыдаце

18 лістапада БелТА з непрыхаванай радасцю паведаміла ўжо праз загаловак аднаго са сваіх матэрыялаў:   “Лукашенко зарегистрирован кандидатом в президенты”, хаця гаворка ідзе па рэгістрацыю яшчэ дзевяці кандыдатаў.

Маргіналізацыя і дыскрэдытацыя апазіцыйных патэнцыйных кандыдатаў.

Вось што распавеў 14 лістапада вядоўца Юры Пракопаў ў эфіры тыднёвай аналітычнай праграмы “В центре внимания”: “…Теперь оппозиция ломает голову, как красиво избежать позора. Традиционно надежды возлагаются на митинги после выборов. Но так как призывы выходить на площадь непонятно ради чего и ради кого не интересуют даже идейных, оппозиция не брезгует мошенничеством. Через интернет рассылаются письма, в которых политическая акция преподносится как культурное мероприятие”.

 

Вынікі другой часткі маніторынгу БАЖ мы папрасілі пракаментаваць медыа-эксперта Васіля Бусла: “Мяне асабліва зацікавіла апошняя частка гэтай справаздачы, у якой аналізуюцца медыяэфекты, якімі актыўна карыстаюцца дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі як мінімум апошнія 14 гадоў. Мушу заўважыць, што не ўсе гэтыя медыяэфекты скарыстаныя на дадзены момант. Ёсць яшчэ “кропкавае знішчэнне” таго ці іншага апанента ўлады ці альтэрнатыўнага кандыдата ў дэпутаты – калі ў матэрыяле ці матэрыялах, размешчаных у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, пра яго мэтава падаецца ўся негатыўная інфармацыя, плеткі, чуткі і г.д. Прычым, “стрэл” можа быць зроблены адразу з “гарматаў” некалькіх дзяржаўных СМІ.

Не задзейнічаны на гэты час і такі метад, які ўмоўна можна назваць “комплексным падыходам” да ўсей каманды альтэрнатыўнага кандыдата на прэзідэнцкую пасаду. Ен азначае збор і скарыстанне ў СМІ кампраментуючай інфармацыі на ўсіх галоўных дзеючых асоб перадвыбарчага штаба таго ці іншага найбольш яскравага канкурэнта А.Лукашэнку.

Мне мяркуецца, што прыйдзе час скарыстання і такіх падыходаў асобных сродкаў масавай інфармацыі ў асвятленні гэтай прэзідэнцкай кампаніі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international