viasna on patreon

НА БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНЕ ЦІСК НА ПРЫХІЛЬНІКАЎ МІЛІНКЕВІЧА ПРАЦЯГВАЕЦЦА

2006 2006-03-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2006-03-07
Берасьце. А 8-ай гадзіне раніцы ў памяшканьні гарацкога выбарчага штабу А.Мілінкевіча было выкрыта праслужоўваючае абсталяваньне тыпа "жучок", якое было схаванае ў электрычнай разетцы/
Берасьце. А 13-10 на групу агітатараў за Мілінкевіча (сярод якіх: Ірына Лаўроўская, Канстанцін Турчаняк, Сяргей Вакуленка, Сьцяпан Навасельчан, Аляксандар Дзенісенка, Коўш і іншыя) быў здзейсьнены напад з боку ДСД (Дабраахвотніцкая Студэнцкая Дружына) палітэхнічнага універсітэту "Алмаз". Супраць агітатараў была ўжытая фізічная сіла, найбольш стараўся прарэктар В.І. Драган які кіраваў дружынай. Агітатары выклікалі міліцыю, прыбыло 2 патрулі на машынах у колькасьці 4 чалавек, ідзе разбіральніцтва.
2006-03-08
Берасьце. А 14 гадзіне на скрыжаваньні б-ра Шаўчэнкі і набярэжнай імя Францыска Скарыны аўтамабілям ДАІ быў заблякаваны аўтамабіль Дзяніса Турчаняка, які стаяў на месцы прыстасаваным пад паркоўку, падставай для зацікаўленасьці быў агітацыйны плякат кандыдата ў прэзідэнты надаху аўто і надпіс: "Брэст за Мілінкевіча". Праз наяўнасьць выпадковага журналіста У. Вялічкіна, які высьвятліў, што супрацоўнікі ДАІ чакаюць аператыўную групу, і адкрыта ім паведаміў, што гэты аўтамабіль на працягу тыдня беспадстаўна затрымліваўся тры разы і ягоны лёс для журналіста выключна цікавы. Пры зьяўленьні Д.Турчаняка на падходзе да аўто, міліцыянты параіўшыся зь некім па рацыі раптоўна з’ехалі.
2006-03-09
Берасьце. А 16-10 па ананімным сігнале на пляцоўцы перад Брэсцкім заводам "Газаапарат" было затрымана і дастаўлена ў Маскоўскі РАЎС г.Брэста 5 (пяць) агітатараў за Мілінкевіча: Дзяніс Турчаняк, Ірына Лаўроўская, Паліна Панасюк, Зьміцер Філіпчук і Андрэй Карпук. Міліцыянты патлумачылі, што дзяжурны загадаў затрымліваць усіх агітатараў і прапагандыстаў.
У аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі, куды прывезлі затрыманых, ім паведамілі (ст. л-т Тарасевіч), што ніхто іх не затрымліваў і яны могуць ісьці.
Абураныя агітатары запатрабавалі пратакол адміністратыўнага затрыманьня, іх пачалі палохаць, што складуць на іх пратакол за дробнае хуліганства ў будынку РАЎС (арт. 156 КаАП). Неўзабаве прыбыў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, на якога затрыманыя ўсклалі абавязкі прадстаўляць іхнія правы. Начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Юры Міхайлавіч Стэпусюк даў нумар свайго мабільнага тэлефону і параіў наступным разам у падобных сітуацыях званіць яму асабіста - усё будзе вырашана.
Пакуль "затрыманыя" пісалі скаргі на дзеяньні міліцыі ў "кнігу заўваг і прапановаў". Міліцыянты папрасілі прабачэньні і прапанавалі адвезьці тым сама "бобікам" туды адкуль забралі.
2006-03-10
Берасьце. А 13 гадзіне паблізу гарацкога выбарчага штаба Мілінкевіча быў заўважаны сьпец-аўтамабіль. Ёсьць мяркаваньне, што з праслухоўваючым абсталяваньнем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства