Францкевічу працягнулі тэрмін утрыманьня

2010 2010-11-23T16:28:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akrescina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісту Аляксандру Францкевічу, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў нападзе на будынак міліцыі ў Салігорску, працягнулі тэрмін утрыманьня да 11 лютага наступнага году. Такім чынам у справе сёлетніх нападаў на будынкі засталіся тры абвінавачаныя.

Максіму Веткіну, якога затрымалі 4 лістапада ў Менску, прад’яўлена абінавачваньне ў нападзе на амбасаду Расеі 30 жніўня і нападзе на будынак “Беларусбанку” ў ноч з 30 красавіка на 1 траўня. Як паведамлялася раней, усе эпізоды з нападамі былі аб’яднаныя ў адну крымінальную справу аб хуліганстве (частка 2 арт 339 Крымінальнага Кодэксу), па якой арыштаваныя Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Максім Веткін.

11 лістапада, Мікалая Дзядка 11 лістапада перавялі з СІЗА на Валадарцы ў Жодзіна. Прычыны пераводу пакуль невядомыя. Таксама ўдакладнены тэрмін затрыманьня Дзядка – да 6 лютага 2011 года. Яго новы адрас: 222 160, Менская вобл. г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а. Турма №8.

Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч, па-ранейшаму, утрымліваюцца на Валадарцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international