Круглае: Нарэшце паведамілі пра месцы для агітацыі

2010 2010-11-23T14:04:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kruhloe.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Круглянскай раённай газеце “Сельскае жыццё” ад 20 лістапада нарэшце апублікаваны матэрыял “Где можно агитировать”, з пералікам памяшканняў, выдзеленых для правядзення сустрэч с кандыдатамі і месцаў для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў з кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і іх даверанымі асобамі. Адпаведнае рашэнне райвыканкама нарэшце з’явілась і на інтэрнэт-сайце Круглянскага раённага выканаўчага камітэта.

Згодна рашэння райвыканкама, у Круглянскім раёне кандыдаты і іх давераныя асобы могуць сустракацца з выбаршчыкамі ў раённым Доме культуры, а таксама ў дамах культуры і клубах у сельскіх населеных пунктах. У якасці месцаў для правядзення перадвыбарнай агітацыі (сходаў па-за памяшканнямі, міынгаў, пікетавання) кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі на тэрыторыі раёна ў гарадскім пасёлку Круглае вызначаны гарадскі стадыён, тэрыторыя каля будынка  раённага Дома культуры (вул. Савецкая), тэрыторыя каля будынка магазіна “Мара” (вул. Маладзёжная). У сельскай мясцовасці Круглянскага раёна дазволена агітаваць каля адміністрацыйных будынкаў сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Рашэнне Круглянскага райвыканкама каментуе давераная асоба Уладзіміра Някляева Зінаіда Мілешчанка:

- Я рада, што нарэшце людзі змаглі даведацца, дзе можна сустрэцца з кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі ў нашым раёне. Не зразумела толькі, чаму нельга было надрукаваць гэта рашэнне ў газеце раней, бо ў тым жа нумары “Сельскага жыцця” паведамляецца пра тое, што на пасяджэнні ЦВК, якое прайшло 18 лістапада, кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь зарэгістраваныя 10 чалавек. Дзіўна атрымліваецца – кандыдаты зарэгістраваныя 18-га, з гэтага моманту яны ўжо могуць пачынаць перадвыбарчую агітацыю, а ў Круглянскім раёне даведацца з газеты пра магчымыя месцы сустрэч з кандыдатамі і іх даверанымі асобамі можна толькі 20 лістапада.

Што ж датычыцца месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, то на гарадскі стадыён у Круглым людзі ў звычайныя дні амаль не ходзяць. Два іншыя месцы больш прымальныя, але іх таксама не назавеш шматлюднымі. Тое самае датычыцца і месцаў для масавых мерапрыемстваў у сельскіх населеных пунктах. Пагадзіцеся, што людзі ў сельвыканкам ходзяць не кожны дзень і нават не кожны месяц. Таму б нашмат лепей было, каб Круглянскі райвыканкам дазволіў пікетаванне каля магазінаў, куды людзі за прадуктамі ходзяць пастаянна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international