Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін накіраваў скаргу Генэральнаму пракурору Беларусі адносна крымінальнай справы, заведзенай на Юрыя Радзівіла

2006 2006-03-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па зьвестках Радыё Свабоды, Аляксандар Казулін патрабуе адмяніць пастанову пракуратуры Маскоўскага раёну Менску, якая вырашыла распачаць крымінальную справу супраць Юрыя Радзівіла, бо ня бачыць складу злачынства ў ягоных дзеяньнях і мяркуе, што Радзівіл павінен быць вызвалены з-пад варты.

Нагадаем, што актывіст ініцыятыўнай групы Казуліна быў затрыманы 2 сакавіка. Па ягоным прыпаркаваным аўтамабілі страляў камандзір сьпецпадразьдзяленьня "Алмаз" Мікалай Карпянкоў. Гэта адбылося непадалёк ад Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі, калі там трымалі кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна.

Пазьней Юрыя Радзівіла абвінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі, з пагрозай гвалту супрацоўніку, і завялі на яго крымінальную справу. Ён знаходзіцца ў сьледчым ізалятары №1 па вуліцы Валадарскага ў Менску. Такім чынам, лічыць спадар Казулін, пракуратура спрабуе "апраўдаць незаконнае ўжываньне зброі камандзірам “Алмазу”, пераклаўшы віну на абсалютна невінаватага чалавека”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international