МУС нагадала кандыдатам пра забарону на агітацыю на Кастрычніцкай плошчы

2010 2010-11-23T12:22:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства ўнутраных справаў нагадала пра забарону перадвыбарчай агітацыі на Кастрычніцкай плошчы. Намеснік міністра Яўген Палудзень ў інтэрв’ю вузкаму колу журналістаў нагадаў, што за парушэнне заканадаўства прадугледжаная адказнасць. Фрагменты гэтата інтэрв’ю паказалі 22 лістапада дзяржаўныя тэлеканалы, паведамляе БелаПАН.

Намеснік міністра заявіў, што калі кандыдаты разам са сваімі групамі падтрымкі прыйдуць на Кастрычніцкую, то адпаведную інфармацыю накіруюць у Цэнтрвыбаркам, а той ужо будзе прымаць адпаведнае рашэнне.

Агітацыя за кандыдатаў на прэзідэнта забароненая на чатырох мінскіх плошчах: Кастрычніцкай, Незалежнасці, Перамогі і Якуба Коласа. Разам з тым некаторыя апазіцыйныя кандыдаты маюць намер зладзіць 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы сустрэчу з выбаршчыкамі. У гэты дзень спаўняецца 14 год з дня правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму аб пашырэнні паўнамоцтваў прэзідэнта.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international