viasna on patreon

Служба аховы Полацкага Дзяржунівэрсітэту затрымала сябраў ініцыятыўнай групы Мілінкевіча Аляксея Кавалёва і Аляксея Трубкіна, якія раздавалі студэнтам перадвыбарчую праграму кандыдата.

2006 2006-03-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё Свабода, пасьля затрыманьня Аляксея Кавалёва завялі да рэктара, а Аляксея Трубкіна выправілі на міліцэйскай машыне ў пастарунак.

Аляксей Кавалёў, які працуе ва ўнівэрсытэце выкладчыкам, быў абвінавачаны рэктарам Дзьмітрыем Лазоўскім у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, і яму прапанавалі напісаць тлумачэньне. Заўтра, 11 сакавіка, рэктар паабяцаў выдаць з гэтай нагоды адмысловы загад.

Паводле спадара Кавалёва, ён раздаваў перадвыбарчыя праграмы кандыдата на вуліцы, тым часам як рэктарат агітуе студэнтаў галасаваць за Лукашэнку непасрэдна падчас навучальнага працэсу.

Іншы затрыманы, Аляксей Трубкін, быў дастаўлены ў пастарунак, але пасьля таго, як міліцыянты пераканаліся, што той не парушаў закону, яго адпусьцілі. Гэта ўжо сёмае затрыманьне грамадзкага актывіста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства