Гарадскія ўлады Мінска лібералізавалі рашэнне аб месцах для агітацыі

2010 2010-11-23T12:18:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ploshchanezaliezhnasciminsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні мінулых выходных Мінскі гарвыканкам перагледзеў сваё рашэнне ад 11 лістапада аб месцах у горадзе, дзе дазваляецца праводзіць масавыя акцыі, ладзіць сустрэчы і ставіць пікеты. Цяпер агітаваць за кандыдатаў і сустракацца з выбаршчыкамі ў сталіцы можна практычна там жа, дзе можна было збіраць подпісы, гэта значыць – амаль паўсюль. Мінгарвыканкам фактычна забараняе агітацыю толькі ў некалькіх месцах, спіс якіх вельмі падобны на пералік месцаў, дзе нельга было збіраць подпісы. Назіральнікі, нагадаем, ацанілі вулічны збор подпісаў у пікетах як даволі ліберальны.

Змененае рашэнне гарадскіх уладаў выключае з папярэдняга рашэння пункт 1.2 і спасылку на спіс нумар 2. Гэта былі зацверджаны дазвол на пэўныя месцы ды іх канкрэтны спіс.

Цяпер кандыдаты могуць законным чынам працягваць ставіць палаткі і распавядаць сваім выбаршчыкам, што яны плануюць зрабіць, калі ператворацца ў рэальных кіраўнікоў дзяржавы. Гэтага нельга рабіць толькі на аб’ектах метрапалітэну, на мастах, у падземных пераходах, на праезных частках вуліц, бліжэй чым за 200 метраў ад рэзідэнцыі прэзідэнта, будынкаў Саўміна і парламента, а таксама тэлецэнтра, і бліжэй чым за 50 метраў – ад будынкаў іншых дзяржаўных органаў, грамадскага транспарту, бальніц, школ, дзяцячых садкоў і г.д.

Дакумент утрымлівае таксама забарону на перадвыбарчыя акцыі на плошчах Мінска – не на трох, як было пры зборы подпісаў, а на чатырох: Кастрычніцкай, Незалежнасці, Перамогі і Якуба Коласа.

Змененае рашэнне мае пункт, згодна з якім яно ўступае ў сілу “з моманту афіцыйнага апублікавання”. На афіцыйным сайце гарадскіх уладаў minsk.gov.by тэкст рашэння з’явіўся ўжо ўвечары 19 лістапада.

Некаторыя незалежныя СМІ ўжо ацанілі крок Мінгарвыканкама як небывала ліберальны і нават сенсацыйны. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international