Хамайду адпусьцілі, але зьнялі на відэа

2010 2010-11-25T18:35:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайду, затрыманага за заклік байкатаваць выбары, выпусьцілі з Чыгуначнага РАУС, ня склаўшы аніякіх пратаколаў.

Але на допыт выклікалі апэратара, які здымаў Барыса Хамайду, калі той даваў тлумачэньні пра тое, навошта ён выйшаў у цэнтар гораду з плякатам "Безь легітымнай Канстытуцыі няма сапраўдных выбараў зь легітымным вынікам".

Спадар Хамайда мяркуе, што відэазапіс можа быць выкарыстаны або ў нейкай чарговай перадачы па БТ, або на магчымым судовым працэсе за несанкцыянаванае пікетаваньне.

Пакуль позву ў суд Барысу Хамайду не далі. Міліцыянтаў ён папярэдзіў, што заўтра зноў выйдзе з тым самым плякатам на тое самае месца да так званага "сіняга дома" — дома № 28 па вуліцы Леніна.

Нагадаем, што толькі заўчора Барыс Хамайда выйшаў з ізалятара часовага ўтрыманьня, дзе адбыў суткі арышту за папярэдні пікет з заклікам да байкоту будучых выбараў. Спачатку суд Чыгуначнага раёну прысудзіў апазыцыянэру 5 сутак арышту, але гэтае рашэньне з уласнай ініцыятывы апратэставала абласная пракуратура. Другому ўдзельніку пікета, сябру КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву, у той самы дзень 22 лістапада быў прысуджаны штраф памерам 350 тысяч рублёў. Плякаты "Толькі байкот" і "Ўдзел у выбарчым фарсе — гэта здрада Радзіме" ў пікетоўцаў канфіскавалі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international