Барысаў. Райвыканкам прызначыў “пятую кропку”

2010 2010-11-22T18:54:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysauski-rajvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барысаўскі райвыканкам

Барысаўскі райвыканкам

Без указання прычын Барысаўскі райвыканкам прыняў рашэнне аб прызначэнні яшчэ адной «кропкі» для правядзення сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты па-за памяшканнмі. Пятым на амаль 150-тысячны  Барысаў месцам для сустрэч і пікетаў кандыдатаў у прэзідэнты на прэзідэнцкіх выбарах стала пляцоўка перад самым буйным і папулярным гарадскім кінатэатрам "Кастрычнік". Так значыцца ў вырашэнні 18.11.2010 №1426 № 1426 «Аб унясенні дапаўненняў у некаторыя рашэнні Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта па пытаннях правядзення выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Да гэтага райвыканкам выдзеліў ўсяго чатыры месцы для сустрэчаў з кандыдатамі пад адкрытым небам, прычым у самых глухіх месцах горада.

Давераныя асобы апазыцыйных кандыдатаў звязваюць такое рашэнне з падачай даверанай асобай кандыдата Някляева Міхаіла Васільева скаргаў у ЦВК і Менскі аблвыканкам. Рашэнне датавана 18 лістапада, але ў пятнічнай выканкамаўскай газеце «Адзiнства» яно апублікавана не было, а з'явілася толькі ў панядзелак на сайце Барысаўскага райвыканкама.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international