viasna on patreon

Галіна Сямдзянава: Мінская гарадская камісія адсунута ад прыняцця рашэнняў

2010 2010-11-22T17:49:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siamdzianava_halina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галіна Сямдзянава

Галіна Сямдзянава

В мінулую нядзелю – 21 лістапада – Першы нацыянальны тэлеканал “парадаваў” сваіх гледачоў матэрыялам пра асаблівасці гэтай выбарчай кампаніі. У прыватнасці, шмат увагі было ўдзелена дзейнасці партый дэмакратычнай накіраванасці падчас выбараў і працы Мінскай гарадской выбарчай камісіі.

Партыі, канечне ж, па версіі БТ апынуліся слабымі і поўнымі “крымінальнікаў”, сам факт удзелу Галіны Сямдзянавай (БНФ), Юрыя Хадыкі (БНФ) і Аляксея Сігаева (БСДП(Г) у працы Мінскай камісіі расцэньваўся ледзь не як вышэйшае праяўленне лібералізму і дэмакратызму ўладаў. Пры гэтым, маўляў, можна лічыць пэўнай дыскрымінацыяй інтарэсаў працоўных калектываў, якія маглі б яшчэ вылучыць сваіх прадстаўнікоў у Мінскую гарадскую выбарчую камісію замест Сямдзянавай, Сігаева і Хадыкі, якія там апынуліся па добрай волі ўладаў.

Мы вырашылі пацікавіцца ў Галіны Сямдзянавай паднаготнай з’яўлення такога матэрыялу на Беларускім тэлебачанні.

-- Вельмі часта пры галасаванні нашай камісіі трое яе членаў – Юрась Хадыка, Аляксей Сігаеў і я – галасуем “супраць” (калі астатнія галасуюць “за”) альбо “за” (калі астатнія галасуюць  “супраць”) за вырыянт рашэння камісіі. І гэта трэба расцэньваць не як  нашыя незразумелыя выбрыкі, а як праяўленне нашай прынцыповай пазіцыі.

-- Ці есць нейкія канкрэтныя прыклады ў гэтым рэчышчы?

-- Канечне. Прывяду свежы прыклад. 11 лістапада Мінгарвыканкам прыняў рашэнне  і вывесіў яго на сваім сайце. Гэтае рашэнне называецца наступным чынам  -- “Аб вызначэнні ў горадзе Мінску месцаў для здзяйснення перадвыбарчай агітацыі пра падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе”.

Але перад гэтым гэтае рашэнне павінна было быць узгоднена з Мінскай гарадской выбарчай камісіяй, якое прайшло толькі 19-га лістапада, але на тым пасяджэнні абмяркоўвалася толькі пытанне аб месцах правядзення масавых акцый. І тым не менш 19 з’явілася змянёная рэдакцыя рашэння гарвыканкама. Парушаючы Выбарчы кодэкс, гарвыканкам зрабіў  ўзгадненне з раённымі камісіямі (па кодэксе – павінна быць узгадненне з Мінскай гарадской камісіяй) . Такім чынам Мінская гарадская камісія была фактычна адсунута ад прыняцця рашэння.

-- Сёння шмат гаворыцца пра сапраўдную лібералізацыю выбарчых працэсаў у нашай краіне. Вы можаце з гэтым пагадзіцца?

-- Абсалютна не магу. Прыведзены вышэй красамоўны факт сведчыць пра тое, што, па меншай меры, на сталічным узроўні улада цалкам узяла выбарчы працэс у свае рукі і кіруе ім як хоча. Я напісала шмат скаргаў па парушэнні выбарчага заканадаўства  ў Цэнтральную выбарчую камісію і нават генеральнаму пракурору. Рэакцыя на ўсе гэта –  няма падстаў для пракурорскага рэагавання. Мы  на паседжанні камісіі прапаноўвалі дадаткова два месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў падчас гэтай прэзідэнцкай кампаніі – плошчу Якуба Коласа і Кастрычніцкую плошчу, але нам адмовілі па нейкіх надуманых падставах – быццам бы на Кастрычніцкай плошчы ледзь не заўтра  будзе заліты каток. На рэпліку Юрася Хадыкі аб тым, што гэтае месца знаходзіцца больш чым за 200м ад рэзідэнцыі Прэзідэнта, -- ён асабіста мераў гэтую адлегласць, і яна апынулася значна большай за 200 метраў, -- не было ніякой рэакцыі. Зразумела, мы засталіся пры сваіх інтарэсах, якія занадта часта не супадаюць з інтарэсамі тых, хто РЭАЛЬНА праводзіць выбары. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства