Брэст: Неўключэнне апазіцыянераў у склад выбаркамаў зноў аспрэчваецца ў судзе

2010 2010-11-22T11:41:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Людміла Дзенісенка накіравала наглядную скаргу на імя старшыні абласнога суда, у якой просіць унесці пратэст на рашэнне суда першай інстанцыі. Гаворка ідзе пра вердыкт суда Ленінскага раёна Брэста, які пакінуў без задавальнення скаргу прадстаўнікоў апазіцыйнай партыі на дзеянні раённай адміністрацыі, не ўключыўшы вылучэнцаў "Справядлівага свету" у склад участковых выбарчых камісій.

У сваёй нагляднай скарзе Людміла Дзенісенка яшчэ раз нагадвае, што суд раённага ўзроўню праігнараваў довады партыйнай арганізацыі пра тое, што пры фармаванні асобных выбаркамаў не была выкананая норма аб уключэнні ў іх склад прадстаўнікоў палітычных партый. «У прыватнасці, насуперак сцвярджэнню, якое змяшчаецца ў рашэнні суда Ленінскага раёна, у складзе выбарчых камісій на ўчастках № 32 і № 43 няма ні аднаго партыйца», - заявіла лідэр брэсцкай арганізацыі партыі «Справядлівы свет». Акрамя таго, паводле яе слоў, пры разглядзе дадзенай справы не толькі не былі даследаваны ўсе неабходныя факты, але і парушаныя працэсуальныя нормы: суд не дапусціў на працэс прадстаўніка грамадскасці. Таму Людміла Дзенісенка спадзяецца, што старшыня абласнога суда вынесе пратэст у парадку нагляду на рашэнне суда першай інстанцыі па гэтай справе.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international