Апазіцыянеры агітуюць "на хаду"

2010 2010-11-22T10:50:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agitacyja1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З лёгкай рукі выканкамаўскіх чыноўнікаў ідэалагічныя плакаты "Вместе мы Беларусь" пачалі з'яўляцца амаль ва ўсіх установах і арганізацыях раёна яшчэ да афіцыйнай рэгістрацыі кандыдатаў. Старт агітацыйнага этапу адзначыўся з'яўленнем на галоўнай плошчы горада велізарнага стэнду "Победа в наших руках" у чырвона-зялёных колерах. І хоць гэтыя носьбіты прапагандысцкай рэкламы не ўтрымліваюць прамой агітацыі ў падтрымку дзеючага кіраўніка краіны, аднак агульная тэндэнцыя па стварэнні станоўчага іміджу дзеючага палітычнага курсу падкрэсліваецца выразна.

Сярод апазіцыйных кандыдатаў першым актыўную агітацыйную кампанію ў Салігорску пачаў Уладзімір Някляеў. Яго прадстаўнікі былі заўважаны ў цэнтры горада ўжо 21 лістапада. Актывісты распаўсюджвалі некаторую прадукцыю з лагатыпам перадвыбарчай кампаніі і заклікалі галасаваць за іх кандыдата.

- На вялікі жаль, рашэнне выканкаму не дазваляе нам пакуль ладзіць стацыянарныя пікеты ў зручных для грамадзян месцах. Тым не менш, мы агітуем салігорцаў, так бы мовіць, на хаду, - кажа адзін з агітатараў каманды Някляева, які абяцае яркую і запамінальную агітацыйную кампанію цягам бліжэйшых тыдняў.

Прадстаўнікі іншых кандыдатаў пакуль сябе аніяк не праявілі. Зрэшты, час у іх яшчэ ёсць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international