viasna on patreon

Уладзімір Правальскі абскарджвае адмову ў рэгістрацыі кандыдатам

2010 2010-11-20T22:33:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravalskiuladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Экс-прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах-2010 У.Правальскі

Экс-прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах-2010 У.Правальскі

Скарга на пастанову ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты пададзена Уладзімірам Правальскім у Вярхоўны суд 19 лістапада. 22 лістапада, адпаведна, павінен адбыцца разгляд скаргі.

У сваёй скарзе У.Правальскі сцвярджае, што Цэнтрвыбаркам не правяраў адпаведнасць парадку вылучэння яго кандыдатам у прэзідэнты. Таксама ён інфармуе Вярхоўны суд, што не атрымаў пастанову ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі, нягледзячы на вусны зварот у камісію.
На падставе артыкулу 68 Выбарчага кодэксу ён патрабуе адмяніць пастанову Цэнтравыбаркаму ад 18 лістапада. У гэты дзень на пасяджэнні ЦВК было заяўлена, што сапраўднымі прызнаны толькі 118 подпісаў за вылучэнне Уладзіміра Правальскага – гэткая выснова зроблена на падставе экспертызы, праведзенай супрацоўнікамі  МУС.

Як ужо паведамлялі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, высновы адмыслоўцаў пацвердзілі несапраўднасць большасці подпісаў, здадзеных у падтрымку Правальскага.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства