Салігорск: Месца сустрэчы змяніць нельга

2010 2010-11-21T22:05:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-piket-stadaen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 лістапада на стадыёне "Будаўнік" прайшоў пікет Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) у падтрымку правоў работніц швейнай фабрыкі "Дэльта-Стыль". Ажыятажу, аднак, гэтай падзеі надавала правядзенне яго ў перадвыбарчых умовах.

Першае, што звяртае на сябе ўвагу, гэта месца правядзенне пікету. Мясцовыя ўлады адправілі пратэстоўцаў на стадыён "Будаўнік", што знаходзіцца на ўскраіне гораду. Гэтае ж месца пазначана Салігорскім выканкамам для перадвыбарчых агітацыйных масавых мерапрыемстваў. Што чакае кандыдатаў, можна было пабачыць ужо цяпер: пікет на ўскраіне гораду, схаваны ад выпадковага воку за высокім плотам стадыёну.

Па-другое, пікет адбываўся пад пільным наглядам міліцыянтаў і супрацоўнікаў у цывільным. Завітаў на стадыён і галоўны ідэолаг раёну Анатоль Казакевіч. Пад час мерапрыемства вялася аператыўная здымка. Сябры перадвыбарчых штабоў таксама наведалі пікет незалежнага прафсаюза. Яны разглядаюць гэту акцыю як пэўную "лакмусавую паперку" на агітацыйны перыяд, і несуцяшальна адзначаюць, што ў такіх умовах да пікетоўцаў нават у цэнтры гораду ніхто не падыдзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Фота: крыніца «Салідарнасць»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international