Брэст: Інфармацыя пра візіт Яраслава Раманчука ў эфір не пайшла

2010 2010-11-21T20:34:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ramanchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў Марат Несцярэнка, актывіст выбарчага штаба Яраслава Раманчука, мясцовыя ўлады ўсяляк перашкаджалі распаўсюду інфармацыі пра прыезд гэтага кандыдата ў прэзідэнты ў Брэст і яго сустрэчы з выбаршчыкамі.

У прыватнасці, беспаспяховымі аказаліся спробы праанансаваць дадзены візіт у некаторых СМІ (там спаслаліся на тэхнічныя прычыны і немагчымасць распаўсюджваць такога роду інфармацыю), а таксама з дапамогай абвестак па радыё на рынках горада і ў цэнтральным універмагу.

“Мы былі вымушаны выйсці на вуліцы з плакатамі і стаяць уздоўж трас, каб праязджаючыя людзі змаглі хоць бы даведацца, што такая сустрэча адбудзецца, - распавёў Марат Несцярэнка. - Каб інфармаваць берасцейцаў, мы таксама раздавалі ўлёткі і рабілі вусныя запрашэнні”.

Першая афіцыйная сустрэча Яраслава Раманчука з выбаршчыкамі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Беларусі праходзіць у Брэсце 21 лістапада ў абласным Палацы культуры прафсаюзаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international