Гомель: Абскарджваецца рашэнне гарвыканкама аб месцах для агітацыі

2010 2010-11-21T17:59:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adzinochanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца, сябра БХК Віктар Адзіночанка

Праваабаронца, сябра БХК Віктар Адзіночанка

Прааналізаваўшы рашэнне выканкаму аб вызначэнні памяшканняў, адкрытых пляцовак і месцаў для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў, праваабаронца, сябра БХК Віктар Адзіночанка прыйшоў да высновы, што “ўлады хочуць, каб перыяд агітацыі адбыўся як мага больш безпраблемна – для ўладаў”.

“Месцы для масавых мерапрыемстваў – сходаў, мітынгаў, пікетаў – адкрыты здзек, асабліва гэта тычыцца пікетаў, якія штабы альтэрнатыўных кандыдатаў будуць актыўна ладзіць. Спецыяльна выбраны бязлюдныя месцы, дзе праводзіць масавыя мерапрыемствы бессэнсоўна. Мяркую, што на гэтай глебе абавязкова будуць канфлікты”, - адзначае праваабаронца.

Бязлюдныя месцы – гэта сквер перад стадыёнам «Цэнтральны», пляцоўкі ў Касцюкоўцы і каля Палаца культуры «Віпра» таварыства глухіх. Памяшканні, мяркуе В.Адзіночанка, у горадзе ёсць і больш зручныя, чым тыя, што акрэслены ў рашэнні.

“Месцы для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў – прымальныя, але пры ўмове, што агітацыйныя матэрыялы альтэрнатыўных кандыдатаў не будуць планамерна зрываць і калі фактычна агітацыйныя матэрыялы Лукашэнкі пад выглядам неагітацыйных не будуць вісець у іншых месцах”, - падкрэсліў праваабаронца.

Дарэчы, яшчэ 20 лістапада ў абласным цэнтры не было заўважна агітацыі за кандыдатаў, калі не лічыць “ускоснай агітацыі”: акцыі ўлады “Беларусь – гэта мы” (канцэрт, які прайшоў 18 лістапада) і “Беларусь – спартыўная краіна”, што праходзіла 20 лістапада. У межах спартыўнай акцыі – хакейны турнір паміж камандамі прэзідэнта і майстра-класы з удзелам вядомых спартсменаў. У завяршэнне - эстрадна-спартыўнае шоу з удзелам беларускіх зорак эстрады.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international