Педкалектыў даў адпор дэпутату-прапагандысту

2010 2010-11-21T17:29:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prapagandyst.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Яўген Казімірчык, які ўжо другі тэрмін прадстаўляе Бярозаўскі раён ў Палаце прадстаўнікоў, выступіў перад  педагагічнымі калектывамі і вучнямі старэйшых класаў САШ №2 г. Бярозы і САШ №1 г. Белаазёрска.

“Дэпутат азнаёміў прысутных з “Праграмай сацыял-эканамічнага развіцця краіны на 2011-2015 гг.” Паказаў новы твар беларускай дзяржавы, раскрываючы асноўную мэту паступальнага руху нашай дзяржавы. Казімірчык даводзіў да педкалектываў, што праз 5 год якасць жыцця беларусаў наблізіцца да еўрапейскага ўзроўню”, - піша раённая газета “Маяк”.

Разам з тым дэпутат Казімірчык даў зразумець, што гэта ўсё магчыма толькі пад мудрым кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі, удакладняюць настаўнікі Белаазёрскай школы.

У іх хвалю абурэнняў выклікалі словы  дэпутата аб тым, што дзякуючы Лукашэнку ў іх школе быў зроблены рамонт. Народны абраннік пачуў у адказ на гэта, што Лукашэнка не з уласнай кішэні грошы даў. Пасля папроку настаўнікаў наконт таго, што выбарчую кампанію тэлебачанне асвятляе аднавектарна, прамова дэпутата была спынена - ён не знайшоўся, што сказаць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international