Пінск: Інфармацыя пра кандыдатаў абмежаваная

2010 2010-11-21T16:57:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agitacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя СМІ абмінаюць тэму выбараў. Паведамляючы пра вынікі рэгістрацыі кандыдатаў,  раённая казета “Полесская правда” абмежавалася афіцыйным паведамленнем БЕЛТА, пры гэтым нават не назваўшы імёнаў прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.

Пінчукі толькі з газет “Вечерний Брест”  і “Советская Белоруссия” могуць атрымаць інфармацыю пра зарэгістраваных кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.  

Газета “Вечерний Брест”, сузаснавальнікам якой выступае Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў, у № 92 ад 19 лістапада надрукавала афіцыйнае паведамленне БЕЛТА пра рэгістрацыю кандыдатаў. Акрамя таго, у газеце былі апублікаваны фатаздымкі кандыдатаў, іх прозвішчы і арганізацыі, партыі і рухі, якія яны прадстаўляюць. На сайце выдання выкладзена больш падрабязная інфармацыя - з указаннем раскладу выступаў прэтэндентаў на пасаду прэзідэнта на радыё і тэлебачанні.

Газета СБ свой погляд на падзею рэгістрацыі і выступу кандыдатаў на радыё і тэлебачанні падае ў артыкуле “Посадка на рельсы”. Апублікаваўшы спіс кандыдатаў, выданне ўказала тольлкі месца працы кожнага з іх.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international