viasna on patreon

Гродна: Правабаронцы скардзяцца на рашэнне гарвыканкаму

2010 2010-11-19T19:16:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sazonaukhilmanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцы В.Сазонаў і У.Хільмановіч падчас акцыі ў Гародні

Праваабаронцы В.Сазонаў і У.Хільмановіч падчас акцыі ў Гародні

Гродзенскія праваабаронцы правялі 19 лістапада супольную нараду, дзе абмяркоўвалася сітуацыя ў горадзе Гродна з выбарчай кампаніяй. У полі разгляду было найперш рашэнне мясцовага гарвыканкаму ад 9 лістапада, якое вызначае месцы для вядзення перадвыбарчай агітацыі. У выніку правабаронцы склалі і накіравалі скаргу ў розныя інстанцыі – ЦВК, Гродзенскую абласную выбарчую камісію і Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.

Праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель, Уладзімір Хільмановіч і Святлана Рудкоўская лічаць, што рашэнне гарвыканкаму істотна абмяжоўвае і парушае правы і законныя інтарэсы, якія гарантаваныя грамадзянам Канстытуцыяй і выбарчым заканадаўствам.

Заяўнікі скаргаў лічаць, што месцы і памяшканні для сустрэч з выбаршчыкамі вызначаны ў вельмі абмежаванай колькасці, а іх размяшчэнне на тэрыторыі Гродна нязручнае. А менавіта таму, што яны знаходзяцца на значнай адлегласці ад маршрутаў грамадскага транспарту, у месцах, аддаленых ад кампактнага пражывання грамадзянаў. Прыкладам - такія месцы як тэрыторыя Каложскага парку, сквер па вуліцы Леванабярэжнай, а спартыўныя пляцоўкі і школьныя стадыёны ў асенне-зімовы перыяд нязручныя для сустрэчаў з выбаршчыкамі. Прынятае гарвыканкамам рашэнне істотна звужае магчымасці правядзення агітацыйных мерапрыемстваў і парушае права на агітацыю, свабоду атрымання і распаўсюду інфармацыі.

Праваабаронцы патрабуюць перагледзець рашэнне гарвыканкаму ад 9 лістапада і прапаноўваюць дапоўніць пералік месцаў, у якіх можна весці перадвыбарчую агітацыю. У прыватнасці прапаноўваюцца цэнтральныя плошчы і пляцоўкі – Савецкая плошча, плошча Леніна, пляцоўкі каля ўніверсамаў “Брэст”, “Вішнявец”, “Лімож”, кінатэатру “Кастрычнік”, гродзенскага абласнога драмтэатру, гарадскіх рынкаў і іншыя месцы і памяшканні.     

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства