Месцы для масавай агітацыі ў Оршы вызначылі незаконна?

2010 2010-11-19T18:18:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kazmerchak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Казмерчак

Ігар Казмерчак

Назіральнік пры Аршанскай выбарчай камісіі Ігар Казмерчак падаў заявы ў Віцебскі аблвыканкам і Цэнтрвыбаркам Беларусі. Заяўнік просіць адмяніць рашэнні Аршанскага гарвыканкама № 1709 і 1710 ад 11 лістапада 2010. Гэтымі рашэннямі вызначаны месцы для правядзення сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты, іх давераных асобаў з выбаршчыкамі як у памяшканнях так і на адкрытым паветры.

Згодна з артыкуламі 45 і 45-1 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, месцы для правядзення сустрэч у паведамляльным парадку вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па ўзгадненні з адпаведнымі выбарчымі камісіямі.

Паседжання жа Аршанскай гарадской камісіі па выбарах Прэзідэнта па разгляду пытання гэтага ўзгаднення не было. Да такой высновы І. Казмерчак прыйшоў, зыходзячы з наступных меркаванняў. Яму як назіральніку, акрэдытаванаму пры дадзенай камісіі, роўным чынам, як і іншым назіральнікам, не паведамлялі пра правядзенне паседжання камісіі. Акрамя таго, на апублікаваных дакументах адсутнічае запіс аб узгадненні дадзеных рашэнняў з гарадской тэрытарыяльнай камісіяй. Такім чынам, пацвярджаецца, што сапраўдныя рашэнні прынятыя без узгаднення з выбаркамам, што робіць іх незаконнымі, канстатуе І. Казмерчак.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international