viasna on patreon

Ідэалагічны крэатыў - з пазламі на выбары

2010 2010-11-19T17:37:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pazly-brsm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйскім дзяржаўным аграрна-эканамічным коледжы прайшоў раённы тур чэмпіяната па зборы пазлаў, прысвечаны выбарам. Пра гэта паведамляе раёнка “Трыбуна Працы”. Тры каманды навучэнцаў складалі вялікі пазл “Зрабі свой выбар” з сімволікай БРСМ.

“Дакладна так, як з пазлаў збіраецца карцінка, так з разнастайных падзей складаецца нашае жыццё. Зараз мы з вамі стаім перад выбарам будучыні нашай дзяржавы. Наш голас – гэта таксама своеасаблівы пазл, які мы аддадзім пэўнаму кандыдату, і менавіта ад гэтага кандыдата будзе залежыць карціна будучыні нашай краіны ў бліжэйшыя гады”, - цытуе раёнка словы Вольгі Худаковай, першага сакратара райкама БРСМ.

Аўтар артыкула Вольга Грэк адзначае, што гэтае мерапрыемства праводзіцца нараўне з мерапрыемствамі і акцыямі БРСМ, як моладзевы форум “Зрабі свой выбар”, акцыя “Дзень маладога выбаршчыка”, “Студэнты кажуць выбарам “ТАК!” і іншыя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства