Барысаў: Апазіцыянер аспрэчвае рашэнне аб месцах для сустрэч з кандыдатамі

2010 2010-11-19T17:26:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysauski-rajvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барысаўскі райвыканкам

Барысаўскі райвыканкам

Міхаіл Васільеў, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Уладзімера Някляева, накіраваў у ЦВК і Мінскі аблвыканкам скаргі з нагоды рашэння Барысаўскага райвыканкама адносна месцаў для сустрэч з кандыдатамі па-за памяшканнямі.

У шматтысячным Барысаве райвыканкам вызначыў усяго чатыры месцы на адкрытых пляцоўках для сустрэчы кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі. Ды і яны размешчаны далёка за межамі ажыўленых шматлюдных месцаў, паказвае ў сваіх скаргах давераная асоба кандыдата Някляева Міхаіл Васільеў. Рашэнне райисполома, на думку Васільева, абмяжоўвае кандыдатаў у прэзідэнты ў іх агітацыйных магчымасцях і будзе негатыўна ўплываць на іх удзел у перадвыбарнай барацьбе.

Міхаіл Васільеў просіць ЦВК і Мінскі аблвыканкам абавязаць Барысаўскі райвыканкам перагледзець рашэнне аб выдзяленні месцаў для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асоб з выбаршчыкамі па-за памяшканнямі з мэтай пашырэння спісу такіх месцаў з улікам крытэрыю іх наведвальнасці.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international