Затрыманы грамадзкі дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Сяргей Антончык

2006 2006-03-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня раніцай Сяргей Антончык быў затрыманы асобамі ў цывільным, калі накіроўваўся на аўтамабільную стаянку, і дастаўлены ў аддзяленьне міліцыі. На дадзены момант ён знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска. Пакуль дакладна невядома, за што яго забралі, але юрыст Валянцін Стэфановіч мяркуе:
"Магчыма, улады пачалі акцыю па прэвентыўных затрыманьнях грамадзкіх і палітычных дзеячоў напярэдадні 19 сакавіка, каб ізаляваць іх. Спадар Антончык можа быць абвінавачаны ў парушэньні артыкула 156 Адміністратыўнага кодэксу за дробнае хуліганства: скажуць, напрыклад, незэнзурна лаяўся. Гэта ўжо склаўшаяся практыка беларускіх уладаў, якую яны актыўна выкарыстоўваюць апошнім часам".

Варта нагадаць, што Сяргей Антончык - аўтар вядомага антыкарупцыйнага дакладу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international