Віцебскіх хуліганаў, якія збівалі іншаземцаў, адпусцілі на волю

2010 2010-11-19T15:18:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Віцебскі абласны суд не знайшоў у дзеяннях двух маладых мужчын прыкметаў злачынства, учыненага з прычыны міжнацыянальнай варожасці. Мужчыны некалькі разоў збівалі іншаземцаў, але іх дзеянні палічылі звычайным хуліганствам.

Хлопцам выставілі абвінавачванне ў трох эпізодах нападаў на іншаземцаў. Падчас іх пацярпелі пяць чалавек – грамадзяне Пакістана і Шры-Ланкі. Хуліганы не выкрыквалі ніякіх нацыяналістычных лозунгаў: яны проста падыходзілі да цёмнаскурых хлопцаў, білі іх і збягалі.

Міліцыянтам хуліганы патлумачылі, што нападалі на іншаземцаў проста так, без прычыны. Тое, што ахвярамі хуліганаў станавіліся выключна людзі экзатычнай знешнасці, падалося следству і суду недастатковай падставай, каб прыцягнуць хуліганаў да адказнасці за распальванне нацыянальнай варожасці. Абодва атрымалі нязначныя тэрміны пакарання. Паколькі да суда ім давялося сядзець у следчым ізалятары, то пасля працэсу абодвух адпусцілі на волю.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international