Бабруйск: Ідэолагі актывізаваліся

2010 2010-11-19T13:27:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agitatar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чым бліжэй да выбараў, тым больш актыўнымі ў Бабруйску сталі супрацоўнікі ідэалагічнага апарата. У працоўных калектывах, навучальных установах пастаянна праводзяцца дні інфармавання. І калі перад выбарамі гэтыя мерапрыемствы насілі характар абмеркавання праблемаў, напрыклад, беспрацоўя, то зараз яны накіраваныя на іншыя тэмы.

- Літаральна на днях у наш працоўны калектыў прыходзіў чыноўнік і распавядаў пра тое, як добра нам жывецца, - дзеліцца ўражаннямі супрацоўнік ЖКГ, які прасіў не ўказваць яго імя. – Казаў, што у Бабруйску добрыя перспектывы для развіцця, што ёсць стабільнасць і гэтак далей. Склалася адчуванне, што нас супакойваюць перад выбарамі, каб мы прагаласавалі за гэтую “стабільнасць”.

Не забываюць ідэолагі і пра маладое пакаленне выбаршчыкаў. Напрыклад, у лесатэхнічным коледжы прайшоў лекторый пад назвай “Я - выбаршчык”. Ён быў арыентаваны на паўнагадовых навучэнцаў з трэцяга і чацвёрага курсаў. Вядома, што перад навучэнцамі выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай працы Адміністрацыі Ленінскага раёна Святлана Бабко, начальнік Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя Мікалай Яромчык, а таксама начальнік Бабруйскай гаррайінспекцыі гэтага ж камітэта Мікалай Грашчанкаў. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international