Журналісты газеты ПАГОНЯ Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка, зьвярнуліся да Аксаны Новікавай з лістом падтрымкі.

2003 2003-04-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паважаная Аксана!

Гэтым лістом выказваем Вам сваю салідарнасць і падтрымку.

Сёння на лаве падсудных не Вы, а права кожнага грамадзяніна Беларусі ведаць праўду пра падзеі ў краіне, абмяркоўваць надзённыя праблемы. Гэтым працэсам рэжым чарговы раз спрабуе заткнуць рот іншадумцам і праўдашукальнікам. І мы ганарымся тым, як годна і з гонарам Вы змагаецеся з усёй рэпрэсіўнай машынай, якая, на жаль, абараняе “гонар і годнасць” толькі аднаго чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Ганебны прысуд вынесены Вам, яшчэ раз падкрэсліў усю нізкасць і амаральнасць улады, яе агонію. Бо змаганне са словам, змаганне з Вамі – маладой жанчынай , змаганне з Вашай маленькай дачкой, гэта сведчанне не сілы, а слабасці рэжыму. Але лепшага жыцця варты той, хто імкнецца да яго ўсім сэрцам, усёй душою. Так як гэта робіце Вы, паважаная Аксана.

Ваш прыклад запальвае сэрцы, будзіць надзею і надае веры на лепшае жыццё для ўсіх беларусаў. Мы ўпэўненыя, што на пытанні, якія ставяць такія мужныя людзі, як Вы, рана ці позна ўлада павінна будзе даць дакладныя і вычарпальныя адказы. Высокія дзяржаўныя асобы, якія наўпрасткі абвінавачваюццца ў забойствах, крадзяжах, захопе ўлады будуць адпраўленыя ў адстаўку і панясуць заслужанае пакаранне не толькі за здзейсненыя злачынствы, але і за пераслед невінаватых людзей. Беларусь будзе вольнай, дэмакратычнай і багатай краінай. І ў гэтым ужо сёння ёсць сэнс Вашых пакутаў, сэнс Вашага змагання.

Мікола Маркевіч, Павал Мажэйка

04.04.2003

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international