На сустрэчу з будучым прэзідэнтам прыйдзе 20 чалавек?

2010 2010-11-19T13:21:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aktavajazala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскія гарадскія ўлады вызначылі спіс памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь, iх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарчай агітацыі.

Беларусь з'яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай, таму выбары прэзідэнта ў нашай краіне маюць асаблівую важнасць. Той, хто вырашыў, што па гэтай прычыне для сустрэч з будучым прэзідэнтам будуць выдзелены самыя вялікія і абсталяваныя залы, вельмі памыліўся.

З 11 прапанаваных памяшканняў 6 уяўляюць сабой актавыя залы агульнаадукацыйных школ, у якіх можна размясціць 20-30 чалавек. Ну, максімум 40, калі паставіць дадатковыя крэслы ў праходах. Не больш.

У той жа час у прадстаўлены спіс не патрапілі самыя вялікія ў горадзе залы - Гарадскога цэнтра культуры, Палаца культуры льнокамбінату, дамоў культуры чыгуначнікаў і машынабудаўнікоў і г.д.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international