ГУУС: “Пікет можа прывесьці да стварэньня аварыйных сітуацый і ДТЗ

2010 2010-11-19T12:51:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adkaznaskargu-anarhistau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Маскоўскага раёна Менска 18 лістапада не задаволіў скаргу на адмову Мегарвыканкама на правядзеньне пікету. Заяўнікі мелі на мэце звярнуць увагу на масавыя парушэньні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў дачыненьні да грамадзян, у прыватнасьці на безпадстаўныя затрыманьні і перазатрыманьні шэрагу сацыяльных актывістаў напачатку верасня гэтага году.

Яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка заяўнікі Уладзь Валодзін, Аляксандр Ярашэвіч і Наста Лойка падалі заяўку на правядзенне пікету ў раёне Камароўскага рынку. У сваім адказе 30 кастрычніка намеснік старшыні Менгарвыканкама М. Ціцянкоў спаслаўся на немагчымасьць правядзедзя пікету ва ўказаным месцы, паколькі: “ правядзеньне пікетаваньня на тэрыторыі паміж дамамі №№2 і 6 па вуліцы Харужай будзе ствараць перашкоды для пешаходнага і транспартнага руху”.

Суддзя суду Маскоўскага раёну Вольга Гусакова не прыняла да ўвагі аргументы прадстаўніка грамадскасці юрыста Гары Паганяйлы  аб міжнародных стандартах і адпрэчыў довады пра фармальнасць падставаў для адмовы ў правядзеньні пікету.

Прадстаўнік Менгарвыканкама патлумачыў суду працэдуру атрыманьня дазволу на правядзенне пікету, згодна якой кожная заяўка праходзіць экспертызу у ГУУСе, якая мае прыярытэтнае значэньне пры прыняцьці адпаведнага рашэньня, маўляў, калі міліцыя не дае “дабро” на пікет, дык гарадскія ўлады бяруць іх бок.

Аднак той факт, паведамляе праваабаронца Наста Лойка, што заяўнікі прасілі ў выпадку перашкод для правядзеньня дадзенага масавага мерапрыемтсва (час, месца, дата) прапанаваць альтэрнатыўныя час, месца альбо дату згодна заканадаўству Рэспублікі Беларусь Менгарвыканкамам быў цалкам ігнараваны.

Гэтае рашэньне будзе  абскарджана ў касацыйным парадку. Пасьля таго, як будуць скарыстаныя ўсе нацыянальныя механіхмы абароны правоў на свабоду мірных сходаў, гарантаваных грамадзянам Канстытуцыяй і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, праваабаронцы плануюць абскардзіць парушэньне права на свабоду мірных сходаў у дачыненьні за заяўляльнікаў з боку беларускіх уладаў у Камітэце па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international