Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: папярэдняя справаздача па выніках назірання за рэгістрацыяй кандыдатаў у Прэзідэнты

2010 2010-11-19T12:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zasvabodnyjavybarylogo.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

АГУЛЬНЫЯ ВЫСНОВЫ

1. Кандыдатам у Прэзідэнты можа стаць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, не маладзейшы за 35 гадоў, у падтрымку вылучэння якога сабрана не менш за 100 000 подпісаў выбаршчыкаў. Асноўныя змены ў Выбарчым кодэксе (студзень 2010 года) у частцы працэдуры рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты датычыліся падачы дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці, якія прадстаўляюцца кандыдатамі ў ЦВК: знізілася колькасць блізкіх (сваякоў) прэтэндэнта, аб маёмасці і прыбытках якіх трэба прадстаўляць звесткі, уведзена паняцце «істотнай неадпаведнасці звестак» (раней падставай для адмовы ў рэгістрацыі маглі стаць любыя недакладныя звесткі).

2. З 17 прэтэндэнтаў, якія зарэгістравалі ініцыятыўныя групы, 11 заявілі аб здачы як мінімум 100 000 подпісаў у сваю падтрымку; яшчэ 6 прэтэндэнтаў вырашылі добраахвотна спыніць свой удзел ў выбарах.

3. Пасяджэнне ЦВК па рэгістрацыі кандыдатаў, якое адбылося 18 лістапада, праходзіла адкрыта, у прысутнасці назіральнікаў і журналістаў.

4. Толькі адзін прэтэндэнт не меў ніякіх заўвагаў з боку ЦВК – Аляксандр Лукашэнка (1 100 000 подпісаў). Уладзімір Правальскі не быў зарэгістраваны за-за таго, што, па меркаванні ЦВК, здаў толькі 118 сапраўдных подпісаў. Заўвагі да астатніх 9 прэтэндэнтаў, сабраўшых больш за 100 000 подпісаў – Рыгора Кастусёва, Алеся Міхалевіча, Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Уса і Віктара Цярэшчанкі –  тычыліся як парушэнняў пры зборы подпісаў, так і неадпаведнасці звестак аб маёмасці і прыбытках. ЦВК палічыла гэтыя парушэнні не перашкаджаючымі рэгістрацыі і зарэгістравала іх кандыдатамі ў Прэзідэнты.

5. У цэлым, рэгістрацыя кандыдатаў адбывалася без значных абмежаванняў права кандыдатаў быць абранымі. У той жа самы час закрытасць працэдуры праверкі сапраўднасці подпісаў, а таксама дакументаў, пададзеных для рэгістрацыі кандыдатаў, не выключае маніпуляцыяў з боку выбарчых камісій і дае падставы для стаўлення да вынікаў рэгістрацыі як да палітычна, а не юрыдычна матываваных.   

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international