Шклоў: Умовы для правядзення агітацыі здавальняючыя

2010 2010-11-18T13:50:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shklouskivykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шклоўская раённая газета “Ударны фронт” 17 лістапада апублікавала рашэнне Шклоўскага райвыканкама “Аб стварэнні ўмоў для правядзення перадвыбарнай агітацыі кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь”.

Згодна з рашэннем былі вызначаны месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў: памяшканні, дзе размяшчаюцца ўчастковыя камісіі, а таксама інфармацыйныя стэнды ў памяшканнях адміністрацыйных будынкаў сельскіх Саветаў дэпутатаў, крамаў, сельскіх устаноў культуры, арганізацый раёна. У адрозненне ад многіх іншых райвыканкамаў Магілёўскай вобласці, Шклоўскі райвыканкам таксама дазволіў размяшчаць агітацыйныя матэрыялы на прыпынках грамадскага транспарту ў Шклове, дзе заўсёды праходзіць шмат людзей.

Для правядзення сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі ў горадзе Шклове выдзелены раённы Дом культуры, на тэрыторыі сельсаветаў Шклоўскага раёна – будынкі розных устаноў культуры.

Для правядзення масавых мерапрыемстваў, арганізуемых кандыдатамі, іх даверанымі асобамі, выдзелены тры пляцоўкі: каля дзіцячай школы мастацтваў, раённага Дома культуры і адміністрацыйнага будынка ОАО “Шклоўскі аграсэрвіс”.

Рашэнне Шклоўскага райвыканкама каментуе назіральнік пры Шклоўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міхаіл Кучарэнка:

- Павінен сказаць, што рашэнне Шклоўскага райвыканкама забяспечвае даволі здавальняючыя ўмовы для агітацыі за кандыдатаў у прэзідэнты, асабліва калі параўноўваць іх з тымі, якія вызначаны рашэннямі многіх іншых райвыканкамаў Магілёўскай вобласці. Дазволена размяшчаць агітацыйную друкаваную прадукцыю ў сапраўды шматлюдных месцах, памяшканні для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі таксама прадастаўлены вялікія. Самае галоўнае – у такім невялікім горадзе, як Шклоў, вызначана тры месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, якія могуць арганізоўваць кандыдаты ў прэзідэнты і іх давераныя асобы, і ўсе гэтыя пляцоўкі знаходзяцца ў шматлюдных месцах. З маіх асабістых прапаноў не прынятая толькі адна. Я хацеў, каб райвыканкам даручыў начальніку шклоўскай міліцыі арганізаваць кантроль за выкарыстаннем аўтобусаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна пры правядзенні масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі.

Вядома, што сваю першую сустрэчу з выбаршчыкамі-землякамі запланаваў на 23 лістапада кандыдат у прэзідэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international