Газета "Згода" прыпынена

2006 2006-03-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Міністэрства інфармацыі падало ў Вышэйшы Гаспадарчы суд зыск аб спыненні дзейнасці недзяржаўнай газеты "Згода". Пра гэта галоўны рэдактар газеты "Згода" Аляксей Кароль даведаўся з афіцыйнага ліста з Вышэйшага гаспадарчага суда, які прыняў зыск да разгляду, а таксама, па просьбе міністэрства, прыпыніў газету яшчэ да суда.
У зыскавай заяве, датаванай 6-м сакавіка, гаворыцца, што падставай для спынення дзейнасці "Згоды" з'яўляецца неаднаразовае парушэнне рэдакцыяй "патрабаванняў арт. 5 Закона "Аб друку і іншых СМІ" (з нагоды чаго парушальніка пісьмова папярэджвалі 9 лістапада і 23 лютага). Акрамя гэтага, міністэрства прасіла прыпыніць газету, не чакаючы вынікаў суда, бо, маўляў, за гэты час "адказчык можа груба парушыць патрабаванні закона аб друку".
7 сакавіка суддзя ВГС Аксана Міхнюк вырашыла задаволіць хадайніцтва міністэрства і прыпыніць "Згоду" "да прыняцця рашэння па сутнасці", а таксама прызначыла падрыхтоўчае слуханне па зыску на 15 сакавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international