У Гомельскай вобласці пачалася “канцэртная агітацыя”

2010 2010-11-18T12:24:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agitkancert.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскай вобласці ўрачыста адкрыты сезон “канцэртнай агітацыі” напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Прынамсі, у 2006 годзе, напярэдадні важнай палітычнай падзеі, таксама па вёсках і райцэнтрах вобласці ездзілі салісты і творчыя калектывы з канцэртамі “за Беларусь”. Зараз назвы канцэртаў змяніліся, хоць і не істотна.

Напрыклад, у Добрушы 14 лістапада прайшла акцыя “За моцную і квітнеючую Беларусь!”. Удзельнікаў “грамадска-культурнай акцыі” прывітала старшыня раённага выканаўчага камітэта Валянціна Мохарава.

“Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў яна стартавала на добрушскай зямлі. Наш горад перадасць эстафету іншым гарадам Гомельшчыны. Мы памятаем Беларусь пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Панавала разруха, спыняліся фабрыкі і заводы, людзі адчувалі няўпэўненасць у заўтрашнім дні. Сёння наша Беларусь – краіна з развітай эканомікай, сельскай гаспадаркай, у нас няма алігархаў. За апошнюю пяцігодку даходы беларусаў павялічыліся ў 1,6 раза, у рэспубліцы створана 1,5 тысячы аграгарадкоў. За гэты час толькі ў нашым раёне вытворчасць сельгаспрадукцыі павялічылася на 40 працэнтаў, што дазволіла ўзняць узровень жыцця сельскіх працаўнікоў”, - распавяла на публіку старшыня райвыканкама. Яна нагадала, што 19 снежня адбудуцца прэзідэнцкія выбары, і “мы павінны прыйсці на ўчасткі для галасавання і зрабіць правільны выбар. Ад нас будзе залежаць заўтрашні дзень роднай Беларусі”.

Затым перад гледачамі выступілі розныя творчыя калектывы. Дарэчы, пакуль у райцэнтрах праводзіцца акцыя “За моцную і квітнеючую Беларусь!”, у Гомелі таксама пройдзе акцыя: “Беларусь - гэта мы”. Канцэрт з такой назвай адбудзецца ў Лядовым палацы 18 лістапада.

І пакуль альтэрнатыўныя кандыдаты і крок баяцца ступіць, каб не парушыць выбарчае заканадаўства - таму што да рэгістрацыі нельга агітаваць, вырабляць агітацыйную прадукцыю і яе распаўсюджваць, улады спакойна праводзяць “канцэртную агітацыю”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international