Мазыр: На рашэнне выканкама аб месцах для агітацыі паскардзіліся ў ЦВК

2010 2010-11-18T07:55:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mazyr-kruvicki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік перадвыбарчага штабу А. Саннікава па Мазырскаму раёну Рыгор Крывіцкі лічыць, што рашэнне райвыканкама аб вызначэнні месцаў для правядзення кандыдатамі ў прэзідэнты, іх даверанымі асобамі агітацыйных мерапрыемстваў не ў поўнай ступені ўлічвае патрабаванні Выбарчага кодэкса РБ.

Аб гэтым ён паведаміў у ЦВК і Мазырскі райвыканкам.

Рыгор Крывіцкі, які ўзначальвае перадвыбарчы штаб А. Саннікава ў Мазырскім раёне, накіраваў зварот у ЦВК, у якім просіць рэкамендаваць мясцовым выканаўчым уладам прывесці рашэнне райвыканкама № 1386 ад 8 лістапада “Аб вызначэнні ў Мазырскім раёне месцаў для правядзення кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх даверанымі асобамі мерапрыемстваў з мэтай ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі ў 2010 годзе” ў адпаведнасць з арт. 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На яго думку, дакумент не ў поўнай ступені адпавядае частцы 13 названага артыкула.

“У прынятым рашэнні, у дадатку 3 не на ўсіх тэрыторыях выбарчых участкаў вылучаны месцы, найбольш наведвальныя грамадзянамі, для размяшчэння друкаваных агітацыйных матэрыялаў”, - паведамляе ў звароце Рыгор Крывіцкі.

Р. Крывіцкі звярнуў увагу, што з рашэння райвыканкама зніклі вельмі зручныя месцы, якія вылучаліся ў папярэднія выбарчыя кампаніі. У той жа час рашэнне ўтрымлівае пункты, якія забараняюць самавольнае размяшчэнне агітацыйных друкаваных матэрыялаў аб кандыдатах у Прэзідэнты РБ у месцах, не прадугледжаных рашэннем райвыканкама, а на міліцыю ўскладзены абавязак прымаць меры да парушальнікаў.

Далей Рыгор Крывіцкі прыводзіць раёны, мікрараёны горада Мазыра, у якіх не вызначаны месцы для размяшчэння друкаваных матэрыялаў: мікрараён "Чыгуначны", у Баравіках, у Целепунах, па вул. Савецкай у накірунку Новікаў.

“І як магчыма размясціць хоць бы плакаты кандыдатаў (фармату А3) на наяўных у горадзе інфармацыйных стэндах? – пытае аўтар звароту. – Яны паўсюдна залеплены афішамі кінатэатраў і Дамоў культуры. І калі на іх размясціць агітацыйныя друкаваныя матэрыялы аб кандыдатах у Прэзідэнты РБ, то ўстановы культуры не змогуць інфармаваць грамадзян горада аб сваіх культурных мерапрыемствах!”

Аўтар ліста нагадаў, што згодна артыкула 45, часткі 14 ВК РБ, “не дапускаецца здыманне, заклейванне, замазванне, пашкоджанне плакатаў, калі гэтыя плакаты выраблены і размешчаны з выкананнем патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь”. За гэта прадугледжана адміністрацыйнае пакаранне – штраф.

Рашэнне Мазырскага райвыканкама, заўважае Рыгор Крывіцкі, у недастатковай ступені дае права свабоднага і ўсебаковага абмеркавання перадвыбарчых праграм кандыдатаў у прэзідэнты, стварае сацыяльную напружанасць у грамадстве з-за няпоўнай інфармаванасці аб кандыдатах і паміж групамі падтрымкі, даверанымі асобамі  кандыдатаў і працаўнікамі культуры, міліцыі.

Кіраўнік перадвыбарчага штабу А. Саннікава ў Мазыры прапануе дадатак 3 рашэння райвыканкама дапоўніць месцамі для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў на тэрыторыі кожнага выбарчага ўчастку. Дадаць пункт: “інфармацыйныя стэнды на прадпрыемствах, установах і арганізацыях - у ЖЭСах, інтэрнатах, ва ўстановах адукацыі, культуры і медыцыны, кінатэатрах, вітрыны крам і гандлёвых цэнтраў”. А дадатак 1 дапоўніць пунктам : “побач з рынкамі, гандлёвымі цэнтрамі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На фота: Рыгор Крывіцкі падчас затрымання на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. За вывешванне агітацыйных матэрыялаў у недазволеных месцах быў аштрафаваны на 62000 рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international