viasna on patreon

Барысаў. Памяшканні для сустрэч цалкам прымальныя

2010 2010-11-17T18:47:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysau-zavod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барысаўскі райвыканкам апублікаваў рашэнне аб вызначэнні памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асоб з выбаршчыкамі.

У адрозненні ад месцаў для сустрэч пад адкрытым небам, якія размяшчаюцца «наводшыбе», памяшканні выдзелены цалкам прымальныя. Кандыдаты ў прэзідэнты і іх давераныя асобы змогуць сустрэцца з выбаршчыкамі ў даволі камфортных умовах.

Пад сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі выдзелены гарадскі Палац культуры, Палацы культуры трох буйных прамысловых прадпрыемстваў (завода «Аўтагідраўзмацняльнік», ААТ «Барысаўдрэў» і ВА «Экран»), Дом афіцэраў у ваенным гарадку Печы і нават самы вялікі кінатэатр горада - «Кастрычнік». Як кажуць сябры ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў, памяшканні размяшчаюцца ў лёгкадаступных месцах, у густанаселеных раёнах горада, што будзе спрыяць масавасці сустрэч.

Праўда, у перыяд прэзідэнцкай кампаніі 2006 года адміністрацыя кінатэатра «Кастрычнік» не дала магчымасці Аляксандру Мілінкевічу сустрэцца з выбаршчыкамі, спаслаўшыся на нібыта запланаванае на абумоўлены для сустрэчы час мерапрыемства. Магчыма, на гэты раз падобных інцыдэнтаў не будзе.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства