viasna on patreon

Полацкая гарадская камісія пераехала ў гарвыканкам па рэкамендацыі ЦВК

2010 2010-11-17T18:40:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/polack-garvukankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У  “Полацкім весніку” і на афіцыйным сайце Полацкага гарвыканкама з’явілася інфармацыя пра перамену месца размяшчэння  Полацкай гарадской камісіі. У матэрыяле сказана, што змена дыслакацыі адбылася па рэкамендацыі Цэнтрвыбаркама.

На пачатку гэтай выбарчай кампаніі для падкрэслівання незалежнай пазіцыі камісіі яе ўпершыню размясцілі не ў гарвыканкаме, а ў памяшканні ЗАГСа (які, дарэчы, знаходзіцца за нейкія 50 метраў ад будынку гарвыканкама). І вось цяпер усё вярнулася на свае месцы.

Згаданая рэкамендацыя Цэнтрвыбаркама з’явілася ў выніку накіраванай назіральнікам Юрыем Бельскім скаргі, дзе той адзначаў, што паседжанне згаданай камісіі, якое праводзілася 30 кастрычніка і падводзіла вынікі праверкі падпісных аркушаў, было праведзена не па афіцыйным адрасе камісіі, а ў малой зале гарвыканкама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На фота: Полацкі гарвыканкам і ЗАГС

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства