viasna on patreon

Баранавічы: Назіральнік інфармуе ЦВК пра вытворчы прынцып фармавання камісій

2010 2010-11-17T18:28:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-gousha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша

Сяргей Гоўша

17 лістапада назіральнік ад Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны Сяргей Гоўша накіраваў заяву ў ЦВК, дзе паведамляе, што ў выніку аналізу складу сямі ўчастковых выбарчых камісій г.Баранавічы: № 6 (ліцэй №1), № 24 (СШ № 17), № 26 (СШ № 20), № 38 (цэнтр. гарадская бібліятэка), № 40 (Баранавіцкі цэнтр гігіены і эпідэміалогіі), №47 (СШ № 16), № 48 (Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод) выявілася, што старшынямі камісій абраны дырэктары школ, прадпрыемстваў і ўстановаў, а сябрамі камісій – іх падначаленыя.

Назіральнік адзначае, што верагодна якраз у вытворчым прынцыпе фармавання камісій палягае прычына таго, што ўсе спробы дамагчыся, каб Баранавіцкі гарвыканкам надрукаваў спісы сябраў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій з указаннем іх месцаў працы і пасадаў – скончыліся беспаспяхова.

У сваёй заяве ў ЦВК Сяргей Гоўша адзначае,  што ва ўмовах кантрактнай сістэмы для сяброў камісій залежнасць ад дырэктара (старшыні камісіі) будзе вырашальнай пры магчымых спрэчных момантах падчас падвядзення вынікаў выбараў.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства