“Аршанская газета”: Пра працу аршанскіх камісій -- ні радка

2010 2010-11-17T17:35:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

У апошнім нумары дзяржаўнай “Аршанскай газеты” на першай паласе пад рубрыкай “19 снежня - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” апублікаваны вынікі праверкі подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў у Прэзідэнты ў … Віцебскай вобласці.

Было б лагічна, калі вынікі па вобласці публікаваліся ў абласной газеце, а ў раённай, якой і з'яўляецца “Аршанская газета”, падаваліся вынікі праверкі тых жа подпісаў па Оршы і Аршанскім раёне.

Але не тут тое было. Пра вынікі здачы подпісаў у аршанскія камісіі, выніках іх праверкі можна прачытаць дзе заўгодна, толькі не ў мясцовай раёнцы. На яе старонках рэгулярна публікуюцца матэрыялы БелТА з Цэнтравыбаркаму. Затое пра працу аршанскіх камісій не напісана ніводнага радка. Складаецца ўражанне, што на інфармацыйнае забеспячэнне іх дзейнасці  дзяржпрэса наклала нейкае табу.

Некаторыя назіральнікі выказваюць меркаванне, што мясцовая раёнка змяніла статус і зараз адчувае сябе рэспубліканскім выданнем, для якога мясцовыя навіны з'яўляюцца занадта правінцыйнымі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international