viasna on patreon

Бабруйск: Агітацыя за Лукашэнку ўжо пачалася

2010 2010-11-17T15:47:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bj-redakcyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэдакцыя газеты "Бабруйскае жаццё"

Рэдакцыя газеты "Бабруйскае жаццё"

Газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” не саромееца выкарыстоўваць свае палосы на дачасную агітацыю за дзеючага прэзідэнта. У нумары 92-м ад 17 кастрычніка быў надрукаваны матэрыял пад назвай “С курса не собьемся” з апісаннем поспехаў і дасягненняў Аляксандра Лукашэнкі.

“Мой жыццёвы і больш  чым паўвекавы журналісцкі вопыт дазваляюць мне сцвярджаць, што верныя прыярытэты развіцця краіны абраныя нашым Прэзідэнтам”, - піша аўтар артыкула Аляксей Бабкоў.  Далей вопытны журналіст распавядае чытачам пра курс на збліжэнне з Расіяй і яго ініцыятара – прэзідэнта, закранае праблему пераадольвання крызісаў: “бо наш Прэзідэнт любіць свой народ, клапоціцца аб яго дабрабыце”. “Прэзідэнт ведае ўсе патрэбы і запросы сяла… ” “Бясспрэчна, вялікая заслуга Лукашэнкі ў тым, што заробкі і пенсіі ў нас выплочваюцца шмат год своечасова і яны вышэй, чым ва ўсіх постсавецкіх краінах, акрамя Расіі”. “Наша Беларусь – гэта адзіная выспачка… дзе няма нацыянальных канфліктаў, міжрэлігійных звад”, - не скупіцца на кампліменты А. Бабкоў.

Адзінае, што не дае спакою аўтару “Бабруйскага жыцця” - тое, што “некаму Аляксандр Рыгоравіч не падабаецца”. Рускія алігархі, якія “на фоне нашага Прэзідэнта паўстаюць у нявыгадным святле… бо на іх вачах адраджаецца і развіваецца дзяржава і грамадства, а ў Расіі гэта ўсё ж адбываецца з цяжкасцю”, “наязжаюць” і “накатваюць” на дзеючага прэзідэнта з дапамогай тэлебачання.

Напрыканцы свайго опусу Аляксей Бабкоў суцяшае прыхільнікаў “БЖ” - піша, што “дзякуючы вытрымцы і цярпенню, сіле волі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі наш карабель, як плыў у зададзеным накіірунку, так і будзе працягваць свой курс. І ніхто не зможа збіць нашую суверэнную і незалежную дзяржаву з прызначанага шляху”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства