У Беларусі ўзбуджаная чарговая крымінальная справа за дзейнасьць незарэгістраванай арганізацыі.

2006 2006-03-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 сакавіка 2006 г. старэйшы сьледчы аддзела раследваньня злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасьці і карупцыі сьледчага ўпраўленьня папярэдняга расьследваньня УУС Мінаблвыканкаму старэйшы лейтенант міліцыі Мехаў Д.Н. вынес пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы і прыняцьці яе да вытворчасьці.

9 сакавіка жыхарка г. Нясвіжу Анастасія Азарка была выкліканая УУС Мінаблвыканкаму, дзе яе азнаёмілі з дадзенай пастановай.

Згодна з вынесенай пастановай Анастасія Азарка падазраецца ў тым, што "сумесна з іншымі асобамі, у перыяд часу з кастрычніка 1998 году па дадзены час, прымала актыўны ўдзел у незаконнай дзейнасьці не прашэдшага ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю грамадскага аб'яднаньня 'Малады фронт'. Пры гэтым распаўсюджвала друкаваную прадукцыю з заклікамі да барадзьбы з існуючым грамадскім ладам і дзеючай дзяржаўнай уладай у Рэспубліцы Беларусь, прымала ўдзел у арганізацыі і правядзеньні несанкцыянаваных мітынгаў, агітацыйнай і іншай дзейнасьці, ськіраванай на дасягненьне мэтаў указанага аб'яднаньня, атрымліваючы за гэта грашовае ўзнагароджаньне".

Крымінальная справа ўзбуджаная па арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь (незаконныя арганізацыя дзейнасьці грамадскага аб'яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасьці). Дадзены артыкул прадугледжвае пакараньне ў выглядзе штрафу, арышту тэрмінам да шасьці месяцаў ці пазбаўленьне волі тэрмінам да двух гадоў.

Такім чынам гэта ўжо другая крымінальная справа ў Беларусі ўзбуджаная за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў. Першая была ўзбуджаная 21 лютага супраць А. Шалайкі, Т. Дранчука, М. Астрэйкі і Эніры Браніцкай, якія абвінавачваюцца па арт. 193 КК Рэспублікі Беларусь.

Юрыст Валянцін Стэфановіч пракаментаваў гэтую інфармацыю наступным чынам:

"Пастанова аб узбуджэньні крымінальнай справы супраць Насты Азарка напісаная ў духу 37-га году. Гэта абсалютна палітычная справа і гэта зразумела ўсім. Гэта павінна быць зразумела ў тым ліку і сьледчаму Мяхову, іншым сьледчым, пракурорам і суддзям. Яны мусяць разумець, што робяцца зброяй тэрору супраць сваіх жа суграмадзянаў, якія маюць адрозныя палітычныя погляды ад А. Лукашэнкі. Падобнага наступу на іншадумства ў Беларусі яшчэ не было. Сітуцыя ўсё болей нагадвае савецкае, сталінскае мінулае".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international