Маладэчна. Умовы для агітацыі пагоршыліся

2010 2010-11-17T10:00:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-palac-chygunachn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нарэшце абнародаваны рашэнні Маладэчанскага райвыканкама аб месцах для перадвыбарчай агітацыі. Адпаведныя дакументы з’явілася на райвыкамаўскім сайце. Датаваныя яны 11 лістападам, але чамусьці ў суботняй прэсе апублікаваныя яшчэ не былі.

“У мяне проста няма слоў... Гэта насмешка!” – так пракаментаваў рашэнні праваабаронца Алесь Капуцкі, калі азнаёміўся з рашэннямі выканкама.

Справа ў тым, што для сустрэч з кандыдатамі райвыканкам дазволіў толькі Цэнтральную бібліятэку і Палац  культуры чыгуначнікаў. Толькі два памяшканні ў вялікім горадзе Маладэчна, ды і тыя знаходзяцца не ў лепшым стане і размяшчаюцца не ў самых зручных месцах. Асаблівае здзіўленне выклікае адсутнасць у спісе дазволеных месцаў самага, бадай, прыдатнага для падобных мерапрыемстваў Палаца культуры, у якім на мінулых выбарах ужо адбываліся сустрэчы з выбаршчыкамі.

Правядзенне мітынгаў і пікетавання ў Маладэчне наогул дазволена толькі на канцэртнай пляцоўцы парка Перамогі. У зімовы час гэта месца скрайне нязручнае і нешматлюднае.

Можна пералічыць яшчэ як мінімум два дзесяткі памяшканняў і столькі ж вулічных пляцовак у розных раёнах горада, дзе можна было б зладзіць масавыя мерапрыемствы.

Спіс месцаў для агітацыйных матэрыялаў таксама вельмі абмежаваны. Ён уключае толькі 32 аб’екты. Многія шматлюдныя месцы ў ім адсутнічаюць, напрыклад: гандлёвы цэнтр “Тройка”, паліклініка, крама “Базар”, інфармацыйныя стэнды каля крамы “Юбілейны”.

Такім чынам, у параўнанні з мінулымі выбарамі інфармацыя будзе значна менш даступнай, а некаторыя раёны Маладэчна наогул будуць пазбаўлены перадвыбарчай агітацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На фота: Палац культуры чыгуначнікаў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international