Мазыр: Тысячы выбаршчыкаў будуць шукаць інфармацыю ў іншых мікрараёнах

2010 2010-11-17T09:43:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mazyr-prupynak-raen-chugun-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары некаторых мікрараёнаў Мазыра абмежаваны ў атрыманні інфармацыі аб кандыдатах ў прэзідэнты РБ. Мазырскі райвыканкам не вызначыў у іх месцы, найбольш наведваемыя жыхарамі, для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.

Не першыя выбары Мазырскі райвыканкам забывае вызначыць месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў у мікрараёне “Чыгуначны”, у якім пражывае прыкладна 5-6 тысяч выбаршчыкаў. Жыхары гэтага мікрараёна змогуць азнаёміцца з інфармацыяй аб кандыдатах ў прэзідэнты толькі на ўчастках для галасавання. Але хто ж спецыяльна пойдзе гэта рабіць загадзя? Хаця ў пераліку месцаў для  правядзення масавых мерапрыемстваў  (агітацыі па-за памяшканняў, мітынгаў, пікетавання) мікрараён “Чыгуначны” ў адпаведным распараджэнні Мазырскага райвыканкама пазначаны – гэта пляцоўка каля Палаца культуры «40 год Кастрычніка».

Зусім не паклапаціўся Мазырскі райвыканкам і аб раёне новабудоўлі, які ў народзе называюць “Поле цудаў” – частка мікрараёна “Маладзёжны”. Там пражывае таксама да 5 тысяч выбаршчыкаў. Шматлюдныя месцы для размяшчэнне друкаваных агітацыйных матэрыялаў там таксама не вызначаны.

“Чамусці ў гэтых  мікрараёнах ўлады не жадаюць у поўнай меры выконваць законныя правы выбаршчыкаў на атрыманне інфармацыі аб кандыдатах у прэзідэнты РБ”, - падкрэсліў мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На фота: Прыпынак у мікрараёне Чыгуначны

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international